Падведзены вынікі працы ўстаноў культуры

Актуальное

IMG_0363Работнікі сферы культуры, праца якіх накіравана на прадастаўленне шырокага спектра паслуг адпачынку для ўсіх катэгорый насельніцтва, з кожным годам імкнуцца да пошуку новых сучасных форм і метадаў у сваёй дзейнасці. Для таго, каб адпавядаць сённяшнім запытам насельніцтва, мець грашовы прыбытак ад пазабюджэтнай дзейнасці, важна не толькі на высокім прафесійным узроўні правесці тое або іншае культурна-масавае мерапрыемства, але найперш дэтальна прааналізаваць мэтанакіраванасць затрачаных на яго рэалізацыю грашовых сродкаў.
Аб гэтым і іншым ішла гаворка на выніковым сходзе работнікаў устаноў культуры раёна, які адбыўся ў РЦК напрыканцы лютага. З дакладам “Аб выніках работы ўстаноў культуры Шаркаўшчынскага раёна за 2014 год, планах і задачах на бягучы год” выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. М. Шынкевіч.
На пачатак 2015 года ў раёне налічваецца 48 устаноў культуры, у якіх працуюць 208 чалавек. Набываюць сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю ў завочнай форме навучання 6 работнікаў. Для арганізацыі адпачынку праведзена 3574 мерапрыемствы, з іх 1554 — на платнай аснове. Працуюць 117 фарміраванняў, у якіх займаюцца 1028 чалавек. Дзевяць калектываў маюць званне “народны” і “ўзорны”. У мінулым годзе работнікі ўстаноў культуры прынялі ўдзел у 25 абласных, рэспубліканскіх і міжнародных святах, фестывалях, конкурсах.
У нашым раёне традыцыйна ладзяцца штогадовыя фестывалі “Каляровыя сны”, “Прыдзісненскія крыніцы”, Купалле ў аграгарадках Германавічы і Лужкі. Ярка і відовішчна прайшло святкаванне 500-годдзя мястэчка Лужкі, адкрыццё турысцка-інфармацыйнай дошкі ў гонар Эліэзэра Бэн-Іегуды. У Алашках адбылося раённае свята “Светлы Яблычны Спас — сікораўскай душы часцінка” з урачыстым адкрыццём дома-музея садавода Івана Сікоры.
Для абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак ажыццяўляюць выезды аўтаклуб і бібліобус. З мэтай выяўлення таленавітых дзяцей і падлеткаў праводзіцца раённы агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці, у рамках якога клубныя ўстановы прадстаўляюць вынікі сваёй працы за год. Са станоўчага боку І. М. Шынкевіч адзначыла работу калектываў раённага Цэнтра культуры, народнага фальклорнага калектыву “Купалінка” Каўшэлеўскага Дома фальклору, які сёлета адзначае 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці, а таксама Іёдскага, Лужкаўскага, Більдзюжскага, Радзюкоўскага СДК, Германавіцкага ЦК і НТ, Верацееўскага ЦК і А, Жукоўшчынскага сельскага клуба. Словы ўдзячнасці за грунтоўную работу па адраджэнні і развіцці народных промыслаў і рамёстваў былі адрасаваны таксама майстрам народнага клуба “Талака”.
Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай аказана платных паслуг насельніцтву на суму 36 мільёнаў рублёў пры гадавым плане — 40 мільёнаў. Асноўны прыбытак тут прыносіць капіраванне дакументаў і выдача кніг з камерцыйнага фонду. Не ў поўнай меры выкананы таксама і планавы нарматыў па камплектаванні кніжнымі выданнямі ўстаноў з-за недастатковага выдзялення грашовых сродкаў на дадзеныя мэты.
У дзвюх дзіцячых школах мастацтваў (г.п. Шаркаўшчына і аг. Лужкі) навучаюцца 253 вучні. З году ў год радуюць сваімі поспехамі навучэнцы мастацкага адзялення пад кіраўніцтвам Віктара Крука і Арсенія Пяткевіча. У Лужкаўскай ДШМ навучаюцца дзеці з Міёрскага і Глыбоцкага раёнаў.
Далей Іна Мар’янаўна Шынкевіч спынілася на выкананні плана атрымання пазабюджэтных сродкаў за мінулы год. Пры даведзеным гадавым заданні ў 601,3 мільёна рублёў, установы культуры змаглі зарабіць 586,2 мільёна. Атрыманыя грашовыя сродкі пайшлі на аплату камунальных паслуг, утрыманне транспарта, правядзенне бягучага і капітальнага рамонтаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, выплату заработнай платы і матэрыяльную дапамогу работнікам. Як падкрэсліла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, зараз вельмі важна акцэнтаваць работу на абавязковым выкананні плана платных паслуг, што, у сваю чаргу, дазволіць выконваць пэўныя работы звязаныя і са своечасовым рамонтам устаноў і з паляпшэннем іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
З дакладамі аб рабоце ўстаноў выступілі намеснік дырэктара РЦК Вікторыя Дубоўская, дырэктар музея Івана Сікоры Наталля Перхуровіч, загадчык Каўшэлеўскага Дома фальклору Надзея Вайцюль і загадчык раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак.
У рабоце выніковага сходу работнікаў культуры прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі. Ён жа ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алене Фромертас, загадчыку аддзела камплектавання ЦБС Паліне Чарняўскай і спецыялісту па ахове працы Вользе Баярэвіч.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома ўручыла граматы, грашовыя прэміі лепшым работнікам і калектывам устаноў культуры па выніках працы за мінулы год. Імі сталі дырэктар раённага Цэнтра культуры — Аксана Сініца, намеснікі дырэктара РЦК — Жанна Пундзіс, Вікторыя Дубоўская і Таццяна Лаздоўская, мастацкі кіраўнік РЦК — Вера Шуман, хормайстар РЦК — Аксана Міронава, метадыст дадзенай установы — Алёна Сухаверская, рэжысёр РЦК — Таццяна Крыўка, інжынер РЦК — Уладзімір Пундзіс, кіраўнік народнага клуба “Талака” — Святлана Заіка, метадысты раённага Цэнтра рамёстваў — Ірына Груніна і Аляксей Краўчанка, загадчык Радзюкоўскага СДК — Анна Іванкіў, загадчыкі Жукоўшчынскага і Зоркаўскага сельскіх клубаў — Надзея Кіраенка і Ірына Хаданёнак, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі — Раіса Гракава, бібліятэкар Буеўшчынскага Дома народнай творчасці — Наталля Кандрацьева, бібліятэкар Кубелеўшчынскага бібліятэкі-клуба — Галіна Фаміна, бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі — Ларыса Мядзелец, настаўнік Шаркаўшчынскай ДШМ — Іван Русецкі, мастацкі кіраўнік Радзюкоўскага СДК — Уладзіслаў Сіманіс, акампаніятар народнага вакальнага ансамбля “Лужкаўскія песняры” — Кацярына Каснікоўская, мастак-афарміцель РЦК — Арсеній Пяткевіч, эканаміст цэнтралізаванай бухгалтэрыі — Алена Траба, калектыў Лужкаўскага і Іёдскага СДК, калектыў Германавіцкага ЦК і НТ, калектыў дзіцячай бібліятэкі, народны фальклорны гурт “Купалінка”.
Сертыфікат на набыццё кніжных выданняў на суму 30 мільёнаў рублёў уручаны цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Більдзюжскаму СДК уручаны сертыфікат на атрыманне камп’ютарнай тэхнікі на суму 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў. Акрамя таго, Лужкаўскаму і Радзюкоўскаму сельскім дамам культуры падораны ноўтбукі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0276 IMG_0283 IMG_0284 IMG_0285 IMG_0286 IMG_0287 IMG_0289 IMG_0293 IMG_0296 IMG_0298 IMG_0302 IMG_0306 IMG_0309 IMG_0312 IMG_0316 IMG_0319 IMG_0323 IMG_0325 IMG_0330 IMG_0334 IMG_0337 IMG_0342 IMG_0344 IMG_0346 IMG_0350 IMG_0353 IMG_0357 IMG_0359 IMG_0361 IMG_0367 IMG_0373 IMG_0375 IMG_0377 IMG_0380 IMG_0382 IMG_0383 IMG_0385 IMG_0389 IMG_0392 IMG_0395 IMG_0396 IMG_0399 IMG_0402 IMG_0405



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *