Сустрэча ў Дэпартаменце аховы

Актуальное

выступае Людміла Стома
выступае Людміла Стома

У Шаркаўшчынскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прайшлі комплексныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні парушэнняў дысцыпліны і законнасці, надзвычайных здарэнняў сярод асабовага складу, захаванні правіл паводзінаў на водах у вясенне-летні перыяд.
У сустрэчы 26 лютага прынялі ўдзел намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы С. С. Мурашкін, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома, начальнік Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы В. В. Марозаў, начальнік аддзялення ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС А. М. Протас, камандзір узвода А. М. Арэшкаў, а таксама атэставаныя супрацоўнікі і грамадзянскі персанал падраздзялення Дэпартамента аховы. Былі разгледжаны пытанні прафілактычнага характару, накіраваныя на выпрацоўку ў атэставаных супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу падраздзяленняў нецярпімых адносін да фактаў парушэнняў дысцыпліны і закону, а таксама на павышэнне ўзроўню адказнасці пры выкананні службовых абавязкаў. У ходзе работы быў зроблены аналіз відэа-ролікаў, акцэнтавана ўвага на асноўныя патрабаванні, якія павінны выконвацца супрацоўнікамі Дэпартамента аховы для таго, каб іх служба была аператыўнай, бяспечнай для здароўя і жыцця, накіраванай на захаванне службовай дысцыпліны ў падраздзяленнях. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома на тэму падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна расказала, якія мерапрыемствы праходзяць і плануюцца ў сувязі з юбілейнай датай.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *