Узнагароджаны Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах

Актуальное

Мікалай Баговіч віншуе Валянціна Буку
Мікалай Баговіч віншуе Валянціна Буку

У прадпрыемствах, арганізацыях нашага раёна створаны і дзейнічаюць 76 пярвічак раённага таварыства выратавання на водах. Іх задачамі з’яўляюцца правядзенне прафілактычнай работы па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на водах, прапаганда бяспечных паводзін на вадаёмах і паблізу іх.
26 лютага ў Віцебску прайшло пасяджэнне абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах па выніках працы за 2014 год. Прыемна адзначыць, што Шаркаўшчынская раённая арганізацыя ўзнагароджана дыпломам прэзідыума рэспубліканскага савета таварыства выратавання на водах за актыўную тлумачальна-прафілактычную работу па прадухіленні негатыўных выпадкаў на водах, прыцягненні ў члены раённай арганізацыі насельніцтва, дасягнутыя лепшыя паказчыкі сярод раённых арганізацый другой групы ў Віцебскай вобласці.
На адным з рабочых пасяджэнняў у райвыканкаме кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Ганаровую грамату Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах за актыўны ўдзел у справе аховы жыцця людзей, садзейнічанне ва ўмацаванні матэрыяльна—тэхнічнай базы арганізацыі дырэктару ААТ “Ельня-Агра” Міхаілу Якімовічу. За прафілактычную работу па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах Падзячны ліст абласной арганізацыі ўручаны дырэктару УКП ЖКГ Валянціну Буку. За правядзенне прафілактычнай работы сярод насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна праз публікацыі матэрыялаў адпаведнай накіраванасці на старонках раённай газеты Падзяка ўручана і нашаму калегу — адказнаму сакратару ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Кліч Радзімы” і праграмы радыёвяшчання” Андрэю Бурцу.
У сувязі з тым, што слупок тэрмометра на працягу апошніх дзён паказвае плюсавую тэмпературу, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Валерый Катовіч звяртаецца да насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна з просьбай не наведваць вадаёмы, на якіх таўшчыня лёду значна зменшылася і ўяўляе сабой вялікую небяспеку для здароўя і жыцця грамадзян.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9929 IMG_9932



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *