Культурна-забаўляльная праграма «Жанчына. Вясна. Каханне» ў аддзяленні для пажылых (фота)

Актуальное

IMG_9742Са спевамі і танцамі прайшла 11сакавіка культурна-забаўляльная праграма «Жанчына. Вясна. Каханне» ў аддзяленні для пажылых грамадзян. У гэты дзень каля сарака наведвальникаў сабраліся ў зале адзялення з нагоды свята жанчын, вясны і пяшчоты. У праграме, якую прапанавалі гледачам Святлана Тарарака і Інэса Туронак, былі добра вядомыя і любімыя пажылым людзям песні, а таксама вершы, байкі, гумарыстычныя сцэнкі. У шматлікіх конкурсах (“Кошачка”, “Ах, якая я”, “Матуля”, “Дзіцятка”) удзельнічалі ўсе жадаючыя. Спявалі ў гэты дзень Жанна Пундзіс, Уладзіслаў Сіманіс, Аляксей Казлоў. Галіна Сафончык падрыхтавала музычна-танцавальную праграму і разам з прысутнымі праспявала песенныя хіты 50—70-х гадоў пад жывы акомпанемент акардыёна. З акрабатычным нумарам выступілі Вераніка Васільева і Арына Апалька. Гледачы ўбачылі цыркавы нумар “Шляхетны гусар” у выкананні Усяслава Дземідовіча. У якасці літаратурнага падарунака Кацярына Сосна прачытала верш “Пра вясковых жанчын”. Усіх прысутных жанчын цёпла павіншавалі Яўгенія Яфімава, Яніна Грышчанка, Віктар Ліпскі, Станіслаў Чарняўскі.
Галоўным пацвярджэннем таго, што гэтая святочная сустрэча атрымалася, былі эмоцыі: у адных яны праяўляліся ў выглядзе ўсмешкі на твары, другія выказвалі сваё задавальненне ў шчырых падзяках, а іншыя нават выціралі хусцінкай няпрошаную слязінку.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_9689 IMG_9691 IMG_9693 IMG_9695 IMG_9697 IMG_9698 IMG_9700 IMG_9705 IMG_9706 IMG_9707 IMG_9708 IMG_9709 IMG_9711 IMG_9712 IMG_9719 IMG_9724 IMG_9728 IMG_9729 IMG_9733 IMG_9736 IMG_9738 IMG_9740



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *