БРСМ правёў акцыю “Зрабі падарунак Беларусі — пераходзь на беларускую мову”

Актуальное

IMG_486313 сакавіка ў фае раённага цэнтра культуры першы сакратар Шаркаўшчынскага раённага камітэта БРСМ Юлія Протас сумесна з актывістамі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 правяла акцыю пад дэвізам “Зрабі падарунак Беларусі — пераходзь на беларускую мову”. У ёй маглі паўдзельнічаць усе жадаючыя выканаўшы заданні. За правільныя адказы яны атрымоўвалі маленькія падарункі альбо цукеркі.
Прыемна, што ў акцыі ўдзельнічалі шаркаўчане рознага ўзросту. Асабліва актыўнымі былі супрацоўнікі РАНС.
— Давайце размаўляць па-беларуску, — заклікала ўсіх Юлія Протас, — не будзем «говорить, болтать», а будзем размаўляцьна роднай мове. Сёння для кагосці з нас гэта здаецца немагчымым. Зараз большасць гаворыць на рускай мове і забывае пра свае карані. Беларуская мова столькі стагоддзяў зберагала ў сабе традыцыі, легенды, казкі, жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у каханні, сяброўстве і працы. Трэба з павагай ставіцца да гэтага неацэннага скарбу — нашай спадчыны.
Алена АНАНІЧ.

IMG_4864 IMG_4867 IMG_4868 IMG_4871 IMG_4873 IMG_4876 IMG_4879 IMG_4884 IMG_4891 IMG_4893 IMG_4897вя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *