Шырокі спектр паслуг прапаноўвае Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання

Актуальное

Фатограф В. Ц. Кавалёнак таксама займаецца сублімацыйным друкам
Фатограф В. Ц. Кавалёнак таксама займаецца сублімацыйным друкам

Бытавыя паслугі сёння ў аднолькавай меры запатрабаваны як жыхарамі райцэнтра, так і аграгарадкоў, і самых аддаленых вёсачак. Людзі хочуць жыць камфортна, мець магчымасць, скажам, зрабіць прычоску ці паправіць вопратку, здаць у рамонт халадзільнік, нікуды не выязджаючы. Справа бытавікоў аператыўна прыняць любы заказ, паклапаціцца пра яго хуткае і якаснае выкананне і своечасовую дастаўку заказчыку.
КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання” заўсёды стараецца павялічыць спектр паслуг, сёння аказвае 17 відаў, у тым ліку 11 сацыяльна значымых. Да прыкладу, тут можна заказаць рэкламныя стэнды, адрасныя шыльды, кубкі, майкі, футболкі з нанясеннем выбранага малюнка, заказаць паслугу хімчысткі салона аўтамабіля і іншае.
Добрых вынікаў дасягнулі работнікі бытавога абслугоўвання за 2014 год. Аб’ём рэалізацыі бытавых паслуг склаў 1402,3 мільёна рублёў, а ў сельскай мясцовасці іх аказана на 696,5 мільёна. Хацелася б тут прывесці такія паказчыкі: памер паслуг у разліку на аднаго жыхара дасягнуў за 2014 год 53870 рублёў. А вясковы жыхар атрымаў такіх паслуг на суму 71693 рублёў. Запатрабаваны арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі паслугі атэлье па пашыве і рамонце швейных вырабаў, трыкатажнага цэха, фотаатэлье, цырульні, пральні, абутковага цэха, участка па вырабе рытуальных прыналежнасцей, пункта пракату, сталярнага цэха, хімчысткі, участка па аказанні паслуг трактара і аўтамашыны.
У сельскай мясцовасці ў аграгарадках працуюць 9 комплексных прыёмных пунктаў. Для забеспячэння даступнасці атрымання бытавых паслуг кожнаму сельскаму жыхару распрацаваны графік выязнога абслугоўвання. Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 200 чалавек абслугоўваюцца па графіку адзін раз на тыдзень. З колькасцю менш за 200 чалавек абслугоўваюцца па заяўкам на працягу двух тыдняў. Згодна з графікам ажыццяўляецца выезд цырульнікаў і швачкі.
Прадпрыемства бытавога абслугоўвання працуе зладжана дзякуючы людзям, адданым сваёй справе.
Якасна і хутка выконвае сваю работу закройшчыца Галіна Леанідаўна Палюховіч: дапамагае кліентам ў выбары фасону, тканіны, замалёўвае абраны варыянт, здымае меркі, а затым вырабляе выкрайку і раскройку тканіны. Перш чым замоўленая сукенка або касцюм будуць гатовыя, праводзіць прымеркі, падганяе выраб, ліквідуе недахопы, удакладняе пажаданні кліента. Галіна Палюховіч — добрая швачка, якой падуладна выкананне любога заказу. Жанчына валодае адметным густам, мае дызайнерскія здольнасці, з павагай ставіцца да сваіх заказчыкаў.
Заўсёды запатрабаванымі ў насельніцтва застаюцца паслугі творчага фатографа Валерыя Кавалёнка, які на працягу 25 гадоў займаецца фатаграфіяй. Акрамя фота ён выконвае паслугі па сублімацыйным друку (друк на вопратцы, кубках і іншым).
Вопытны вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Георгевіч Чарняўскі працуе ў КБА з 2010 года. Ён у любы час гатовы адправіцца ў дарогу. Яго можна ўбачыць у розных месцах Шаркаўшчынскага раёна, калі ён прывозіць супрацоўнікаў КБА, розныя тавары у сельскія КПП. Заўсёды своечасова і якасна выконвае даручаную працу.
— Амаль за 5 гадоў працы тут прывык да свайго звычайнага маршруту, да рухомага графіка работы, бо ведаю, людзі маюць патрэбу ў бытавых паслугах, — гаворыць Аляксандр Чарняўскі.
З прафесійным святам павіншавала сваіх калег і падначаленых дырэктар Шаркаўшчынскага КБА Вольга Далецкая:
— Няхай усведамленне важнасці вашай дзейнасці дапамагае вам у павышэнні прафесіяналізму, у імкненні выконваць сваю працу якасна, прафесіянальна і аператыўна, прыміце пажаданні ўдачы ва ўсіх пачынаннях, упэўненасці ў заўтрашнім дні і сваіх сілах, моцнага здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

Закройшчыца Г. Л. Палюховіч у час пашыву спецадзення
Закройшчыца Г. Л. Палюховіч у час пашыву спецадзення
вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Чарняўскі
вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Чарняўскі


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *