Дэпутат Мечыслаў Морхат правёў сустрэчы з насельніцтвам Більдзюжскага сельсавета

Актуальное

падчас сустрэчы ў Більдзюжскай СШ
падчас сустрэчы ў Більдзюжскай СШ

20 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе № 29 Мечыслаў Віктаравіч Морхат праводзіў сустрэчы з насельніцтвам Більдзюжскага сельскага Савета. Спачатку ў актавай зале адміністрацыйнага будынка ААТ “Жвіранка” сустрэўся з механізатарамі сельгаспрадпрыемства. Затым у Більдзюжскім сельскім выканаўчым камітэце адбылася “прамая тэлефонная лінія”, пасля гэтага парламентарый правёў прыём грамадзян. Падчас сустрэч і прамой лініі адбылося абмеркаванне надзённых пытанняў, якія хвалююць жыхароў дадзенага сельсавета. Напрыклад, ветэран працы папрасіў дапамагчы з нарыхтоўкай дроў (пытанне было вырашана ў час прыёму). Шматдзетная сям’я звярнулася з просьбай аказаць дапамогу ў будаўніцтве ацяпляльнага катла ў іх доме. Таксама былі ўзняты пытанні выплаты заработнай платы, устаноўкі агароджы ў цэнтры аграгарадка Більдзюгі, добраўпарадкавання цэнтральных могілак, у прыватнасці ўборкі звалкі, газіфікацыі аграгарадка, рамонту і асфальтавання дарогі Більдзюгі—Ахрэмаўцы, змены графіка руху аўтобуса па маршруце Шаркаўшчына—Барсучына, грэйдзіраванне дарог у вёсках Запруддзе, Каты і іншыя пытанні. Мечыслаў Віктаравіч узяў узнятыя праблемы на кантроль, каб прыняць магчымыя меры па іх вырашэнні.
Парламентарый наведаў Більдзюжскую СШ, дзе сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў і калектывам школы. Падчас сустрэчы Мечыслаў Віктаравіч рассказаў пра сваю дэпутацкую дзейнасць, засяродзіў увагу на прафарыентацыі будучых выпускнікоў школы, распавёў пра найбольш запатрабаваныя прафесіі. Пасля чаго дэпутат накіраваўся на сустрэчу з жыхарамі вёскі Каўшэлева, якая адбылася ў мясцовым Доме фальклору.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *