Сімвал раённага аб’яднання прафсаюзаў

Общество

І. К. Вазміцель (справа) уручае І. В. Малюгіну Сцяг раённага аб’яднання прафсаюзаў
І. К. Вазміцель (справа) уручае І. В. Малюгіну Сцяг раённага аб’яднання прафсаюзаў

У мінулую пятніцу ў вялікай зале райвыканкама ў прысутнасці старшыняў пярвічных арганізацый галіновых прафсаюзаў раёна адбылося ўручэнне Сцяга Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў яго старшыні Ігару Віктаравічу Малюгіну. Кіраўнік Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель павіншаваў Ігара Віктаравіча з такой знамянальнай падзеяй. У сваёй прамове старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў падкрэсліў вялікую і значную ролю раённых прафсаюзаў у наладжванні ўзаемаадносін з органамі мясцовай улады, у рабоце пярвічных прафсаюзных арганізацый, у павышэнні аўтарытэту прафесійных саюзаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *