Раённы этап абласной алімпіяды прававых ведаў

Молодежь

IMG_9849Раённы этап абласной алімпіяды прававых ведаў традыцыйна праводзіцца ў Шаркаўшчынскім цэнтры дзяцей і моладзі. Сёлета 10 удзельнікаў са школ гарадскога пасёлка і раёна пісьмова адказвалі на прапанаваныя пытанні, якія, трэба сказаць былі няпростыя. Ад іх патрабавалася праявіць веданне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адносінах дзяцей. Сярод заданняў вучням прапанавана было напісаць невялікае сачыненне пра ролю закону ў жыцці грамадства. Пасля таго як удзельнікі справіліся з заданнямі, з імі быў праведзены круглы стол, у ходзе якога начальнік Шаркаўшчынскага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік юстыцыі Юрый Вінальевіч Кавалёнак, старшы участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалай Яўгеньевіч Зубовіч адказалі на пытанні дзяцей. Круглы стол, які праводзіла культарганізатар Шаркаўшчынскага РЦДіМ Алена Мікалаеўна Калесніковіч, прайшоў у форме зацікаўленага дыялога паміж дарослымі і падлеткамі.
Напрыканцы былі падведзены вынікі алімпіяды: 3-е месца заняла Марта Чарняўская з Шаркаўшчынскай СШ № 2, 2-е месца — Мікіта Ісаеў з Шаркаўшчынскай СШ № 1 (ён жа быў прызнаны самым актыўным удзельнікам круглага стала), пераможцай стала Антаніна Базарэвіч з Шаркаўшчынскай СШ № 1. Яна і адправіцца прадстаўляць наш раён на абласны этап.
Дзецям было таксама прапанавана анкетаванне па праблеме ўдасканалення прафілактыкі правапарушэнняў сярод вучняў школ. Яны аднесліся да справы з усёй адказнасцю і ўнеслі свае прапановы, у тым ліку, пастаянна арганізоўваць такія цікавыя сустрэчы. А яшчэ дзеці хацелі б часцей бачыць супрацоўнікаў міліцыі ў школах на прафілактычных гутарках і кансультацыях.
Дадзенае мерапрыемства праходзіла ў межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам”. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_9838 IMG_9842 IMG_9846



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *