27 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
З дакладам “Пра ход выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011—2015 гады” выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. Б. Жук. Сваім выступленнем яе дапоўніла дырэктар дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна” І. В. Прыстаўка.
З дакладам “Пра гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення вясенніх палявых работ” выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама Д. М. Ламака.
З дакладам “Пра ход падрыхтоўкі да святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі.
Начальнік Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь В. В. Мацук давёў да ведама прысутных інфармацыю пра ўзаемадзеянне Браслаўскай міжраённай інспекцыі з раённымі службамі.
Аляксандр БАРЫЛА.