Мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Супрацоўніца бібліятэкі Святлана Базарэвіч рассказала вучням, якія наведалі сустрэчу, пра гісторыю ўтварэння гэтага свята і тое, як яно адзначаецца ў брацкіх дзяржавах. Таксама яна паведаміла пра гістарычных асоб, грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзейнасць якіх была звязана з Беларуссю і Расіяй. Удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз пераканаліся: галоўнае, што аб’ядноўвае нашы народы — гэта імкненне жыць у міры і згодзе, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



