Мерапрыемства, прысвечанае Дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (фота)

Актуальное

IMG_023711 красавіка адзначаўся Дзень памяці ахвяр фашызму, які быў заснаваны па ініцыятыве ААН у памяць пра паўстанне 11 красавіка 1945 года вязняў Бухенвальда. Немагчыма не ўзгадаць аб адной з шматлікіх трагедый Вялікай Айчыннай вайны — трагедыі былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Тады, у гады вайны, у парушэнне палажэнняў Гаагскай канвенцыі 1907 года аб адносінах ваюючых бакоў да дзяцей, іх жыццё, здароўе, працу фашысты выкарыстоўвалі ў канцлагерах, на ваенных заводах, на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
8 красавіка ў гарадскім пасёлку каля помніка, усталяванага на магіле ахвяраў гета, адбыўся мітынг-рэквіем. У ім удзельнічалі малалетнія вязні фашысцкай няволі Мікалай Фёдаравіч Мацук, Марыя Іванаўна Дулінец, Вера Веньямінаўна Свілёнак, Сяргей Канстанцінавіч Красоўскі, Ада Эльеўна Райчонак, Ніна Лук’янаўна Каробачкіна, Аляксандра Гаўрылаўна Мікалаева. Таксама прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі і яго намеснік Кацярына Рыгораўна Міхнёнак, старшыня раённага Савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, камісар райваенкамата Андрэй Вітольдавіч Дубовік, настаўнікі і вучні СШ № 1 і СШ № 2. Андрэй Вітольдавіч уручыў юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне 1941—1945 гг» Міхаілу Фёдаравічу Мацуку і пажадаў яму моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да памятнага знака.
Надзвычайна хвалюючай і цёплай атрымалася вечарына памяці ў сярэдняй школе № 1. У актавым зале сабраліся прадстаўнікі ўлады, вучні, настаўнікі і яны, убеленыя сівізной жанчыны і мужчыны, якія маленькімі спазналі здзекі, голад і холад. Насуперак усяму лёс падарыў ім жыццё. І яны прыйшлі, каб у чарговы раз сустрэцца, успомніць, расказаць дзецям пра перажытае. Каб ведалі, памяталі, шанавалі і цанілі мір. Уласнымі ўспамінамі падзяліліся Ада Эльеўна Райчонак і Сяргей Канстанцінавіч Красоўскі. Затым старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец звярнуўся да былых малалетніх вязняў і падзякаваў за нязломнасць духу, мужнасць, праяўленую ў выпрабаваннях, якія выпалі на іх долю. Сваім гераічным мінулым і сённяшнім жыццём яны паказваюць маладому пакаленню прыклад. Уладзімір Серафімавіч пажадаў усім прысутным здароўя, дабрабыту, міру і спакою ў іх сем’ях і ў Шаркаўшчынскім краі.
Да слёз усхвалявалі прысутных літаратурна-музычныя кампазіцыі, падрыхтаваная прадстаўнікамі Маладзёжнай палаты на чале з яе старшынёй Аляксеем Баговічам. Нікога не пакінула раўнадушным песня “Паштоўка ад таты” ў выкананні Мікалая Макаравіча Марозава. Усе былі ўражаныя праглядам фільма “Дзеці спаленых вёсак”, дзе расказвалася пра лёс людзей, якія выжылі падчас карных аперацый гітлераўцаў супраць мірнага насельніцтва нашага раёна ў гады Другой сусветнай вайны. Усім прысутным, безумоўна, запомнілася, як цёпла і душэўна вялі праграму супрацоўнікі раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак і Святлана Базарэвіч.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_0231 IMG_0232 IMG_0234 IMG_0238 IMG_0244 IMG_0245 IMG_0248 IMG_0249 IMG_0251 IMG_0253 IMG_0256 IMG_0258 IMG_0262 IMG_0265 IMG_0267 IMG_0277 IMG_0280 IMG_0281 IMG_0283 IMG_0285 IMG_0288 IMG_0289 IMG_0290 IMG_0293 IMG_0294 IMG_0299 IMG_0301 IMG_0303 IMG_0307 IMG_0309 IMG_0313 IMG_0314 IMG_0318 IMG_0329 IMG_0331 IMG_0338



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *