Урачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару

Общество

IMG_074230 красавіка ў фае райвыканкама прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. На цырымонію былі запрошаны члены выканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама людзі, чые партрэты змешчаны на Дошцы гонару — лепшыя працаўнікі нашага раёна.
Са словамі віншавання з гэтай прыемнай нагоды да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. Мікалай Ірынархавіч пажадаў людзям, чые партрэты занесены на Дошку гонару па выніках работы за мінулы год, і надалей шчыра і плённа працаваць на карысць роднай зямлі, памнажаючы лепшыя здабыткі шаркаўчан. Кіраўнік раёна кожнаму лепшаму працаўніку ўручыў адпаведныя пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару і кветкі. Затым увазе прысутных работнікі культуры прадставілі некалькі музычных нумароў.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Спіс лепшых працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару
У сферы сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін:
Барыс Канстанцінавіч Андрэйчык — трактарыст-машыніст ААТ “Васюкі”;
Людміла Вітальеўна Казачонак — рабочая па ўліку прадукцыйнасці жывёл ААТ “Даватарскі”;
Аляксандр Вітальевіч Кірэй — трактарыст-машыніст КУВСП імя Маркава;
Іван Іосіфавіч Кандрацкі — вадзіцель ААТ “Княж”;
Марына Віктараўна Крыўко — жывёлавод КУВСП “Гарадзец”;
Зоя Антонаўна Кузьміна — аператар машыннага даення ААТ “Жвіранка”;
Зоя Мікалаеўна Пажарская — галоўны бухгалтар ААТ “Ельня-Агра”;
Сяргей Вячаслававіч Палягошка —трактарыст-машыніст ААТ “Даватарскі”;
Андрэй Міхайлавіч Посны — трактарыст-машыніст ААТ “Буеўшчына”;
Юрый Вячаслававіч Рачыцкі — аператар па штучнаму асемяненню жывёл ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”;
Уладзімір Сцяпанавіч Седзюкевіч — трактарыст-машыніст ААТ “Буеўшчына”;
Андрэй Уладзіміравіч Талапіла — трактарыст-машыніст ААТ “Ельня-Агра”;
Міхаіл Сяргеевіч Шук — трактарыст-машыніст ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”.
У сферы паслуг, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі:
Валянціна Аляксандраўна Абрамчык — укладчык-упакоўшчык філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод”;
Аляксандр Васільевіч Аўдзеенка — машыніст бульдозера ДБУ-26;
Ілья Аляксандравіч Касцюкевіч — вадзіцель філіяла “Шаркаўшчынарайгаз”;
Галіна Леанідаўна Палюховіч — закройшчык КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання”;
Наталля Уладзіміраўна Сіповіч — страхавы агент аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шаркаўшчынскаму раёну;
Сяргей Генадзьевіч Шаблоўскі — вадзіцель ДРБУ-131.
У сацыяльнай сферы:
Валянціна Алегаўна Ермаловіч — псіхолаг УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”;
Таццяна Мар’янаўна Клімза — загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
Людміла Мікалаеўна Катовіч — бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
Святлана Вячаславаўна Рудак — загадчык сектара продажу ЦБУ № 224 філіяла № 216 ААТ “Беларусбанк”;
Людміла Палікарпаўна Сцяпанава — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шаркаўшчынскай СШ № 2;
Святлана Станіславаўна Шарубнёва — культарганізатар Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
У сферы будаўніцтва, сувязі, транспарту і праваахоўных органаў:
Леанід Антонавіч Грыгаровіч — начальнік раённай дыспетчарскай службы раёна электрычных сетак;
Міхаіл Іванавіч Кабак — вадзіцель АТП № 16;
Мікалай Міхайлавіч Рабіза — вадзіцель ПМС;
Валерый Часлававіч Шчабол — вадзіцель ПАВЧ № 1 Шаркаўшчынскага РАНС.
Ад Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў, аддзелаў і ўпраўленняў, кіраўнікоў арганізацый раёна:
Таццяна Мікалаеўна Краснадубская — старшыня Лужкаўскага сельскага Савета дэпутатаў;
Андрэй Вальдэмаравіч Руткоўскі — старшыня арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

IMG_0667 IMG_0669 IMG_0673 IMG_0674 IMG_0676 IMG_0678 IMG_0679 IMG_0681 IMG_0682 IMG_0684 IMG_0685 IMG_0686 IMG_0687 IMG_0689 IMG_0690 IMG_0691 IMG_0692 IMG_0694 IMG_0696 IMG_0698 IMG_0699 IMG_0702 IMG_0705 IMG_0706 IMG_0707 IMG_0708 IMG_0709 IMG_0710 IMG_0711 IMG_0712 IMG_0714 IMG_0717 IMG_0727



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *