З 25 мая па 5 чэрвеня праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”

Госавтоинспекция

М. С. Фамін правярае наяўнасць дзіцячых крэсел
М. С. Фамін правярае наяўнасць дзіцячых крэсел

У сувязі з тым, што пачынаюцца летнія канікулы, па ўсёй Беларусі з 25 мая па 5 чэрвеня праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!” Яго мэтай з’яўляецца папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў. У ходзе акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, педагогі і бацькі аб’ядноўваюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей.
Вадзіцелі згодна з адпаведнымі пунктамі Правіл дарожнага руху Рэспублікі Беларусь у перыяд правядзення мерапрыемстваў пры руху ў светлы час сутак на транспартным сродку павінны ўключаць бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні пры іх наяўнасці.
Таксама 29 мая 2015 года прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху на тэму “Бяспека дзяцей — клопат дарослых!”, калі надавалася пільная ўвага супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі да машын, у якіх ехалі дзеці. Інспектар ДПС аддзялення ДАІ Міхаіл Фамін ажыццяўляў праверку выканання правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей, а таксама наяўнасці ўключаных фар пры руху аўто. Асаблівая ўвага надавалася прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пры астаноўцы транспартнага сродка інспектар тлумачыў дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаў аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэння ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу дарослых у правільных і бяспечных паводзінах на дарозе.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *