Выпускны вечар у Більдзюжскай СШ (фота)

Актуальное

IMG_1770Зусім нядаўна прагучаў апошні званок у навучальных установах раёна, а на мінулым тыдні, у чацвер, прайшлі выпускныя вечары. Развіталіся са школай, з дзяцінствам, з любімымі настаўнікамі і вучні Більдзюжскай сярэдняй школы.
У святочна ўбраную глядзельную залу мясцовага сельскага Дома культуры пад апладысменты прысутных па чарзе ўвайшлі адзінаццаць юнакоў і дзяўчат — выпускнікоў 2015 года. Пад гукі вальса яны павольна закружыліся ў чароўным танцы. Дырэктар навучальнай установы Ала Уладзіміраўна Якімчык уручаючы выпускнікам атэстаты сталасці, пажадала кожнаму з іх абраць сваю дарогу жыцця, каб ісці па ёй без перашкод, здзяйсняючы свае мары і жаданні. Павіншаваў адзінаццацікласнікаў, пажадаў ім далейшых поспехаў у самастойным жыцці кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч. На свяце сярод запрошаных гасцей прысутнічалі таксама начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, старшыня Більдзюжскага сельвыканкама Наталля Уладзіміраўна Драбовіч, намеснік дырэктара ААТ “Жвіранка” Анна Мар’янаўна Бездзель.
Святочнае мерапрыемства суправаджалася танцавальнымі нумарамі вучняў сярэдніх класаў. Вельмі прыемным і нечаканым сюрпрызам для настаўнікаў і для бацькоў выпускнікоў сталі кветкі, песні, словы вялікай удзячнасці за іх нялёгкую педагагічную працу і клопат. Наказ на далейшае дарослае, самастойнае жыццё выпускнікам ад імя бацькоў даў Уладзімір Фляр’янавіч Бучынскі.
Добрай традыцыяй у Більдзюжскай школе стала завязванне імянных стужак на ветразі “Карабля ведаў”. Імправізаваны атэстат, які ў далейшым будзе захоўвацца ў навучальнай установе, сваімі пісьмовымі пажаданнямі для адзінаццацакласнікаў запоўнілі настаўнікі, што крочылі разам з выпускнікамі на працягу ўсёй вучобы. Паклаўшы рукі на гэты “дакумент”, юнакі і дзяўчаты далі клятву ніколі не забываць сваіх педагогаў і як мага часцей наведваць родную школу.
“Алея зорак” навучальнай установы сёлета дапоўнілася яшчэ адной геаметрычнай фігурай з лічбай 2015. Менавіта яе напярэдадні выпускнога балю яркімі фарбамі на асфальце намалявалі адзінаццацікласнікі, як напамін аб слаўных, бесклапотных днях вучобы.
Вечаровае неба асвяціла зарыва святочнага салюта, які прагрымеў у гонар адзінаццаці юнакоў і дзяўчат, што пакінулі сцены роднай школы, каб упэўненым крокам пайсці ў далейшае самастойнае жыццё.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1650 IMG_1651 IMG_1652 IMG_1659 IMG_1661 IMG_1665 IMG_1666 IMG_1667 IMG_1668 IMG_1670 IMG_1674 IMG_1676 IMG_1677 IMG_1678 IMG_1680 IMG_1684 IMG_1688 IMG_1692 IMG_1694 IMG_1696 IMG_1699 IMG_1702 IMG_1706 IMG_1709 IMG_1715 IMG_1718 IMG_1719 IMG_1721 IMG_1722 IMG_1732 IMG_1735 IMG_1741 IMG_1742 IMG_1747 IMG_1750 IMG_1755 IMG_1756 IMG_1757 IMG_1759 IMG_1761 IMG_1765 IMG_1772 IMG_1775 IMG_1779 IMG_1781 IMG_1782 IMG_1783 IMG_1785 IMG_1786 IMG_1791 IMG_1792 IMG_1794 IMG_1795 IMG_1797 IMG_1801 IMG_1805 IMG_1808 IMG_1811 IMG_1812 IMG_1817 IMG_1819 IMG_1820 IMG_1824 IMG_1826



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *