
26 чэрвеня, перад пачаткам правядзення пасяджэння раённага выканаўчага камітэта камісар райваенкамата Андрэй Вітольдавіч Дубовік выканаў ганаровую місію. Рашэннем абласнога ваеннага камісара за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, а таксама за арганізацыю і правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных сямідзесятай гадавіне Вялікай Перамогі старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалаю Ірынархавічу Баговічу ўручаны юбілейны медаль “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”.
Сяргей РАЙЧОНАК.
