З пасяджэння райвыканкама

Общество

IMG_180426 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта на чале з кіраўніком раёна М. І. Баговічам. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі і інжынеры па ахове працы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
З дакладам на тэму “Пра ход выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Пра меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і стан вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна, а таксама меры, якія прымаюца па прафілактыцы і забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы” выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі. Яго дапоўнілі начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў і галоўны спецыяліст-інжынер інспектар па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. М. Кукуць.
З дакладам пра меры па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці выступіў старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Д. М. Чапулёнак.
З дакладам пра ход выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні выступіў намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч. Яго дапоўнілі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама У. П. Касарэўскі, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама І. М. Сулікоўская, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач У. Л. Грашчанка, галоўны аграном па каранціне і ахове раслін Я. К. Богуш.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *