На святочнай імшы ў Лужках, якая адбылася 2 ліпеня і была прысвечана Маці Божай Будслаўскай, вернікі павіншавалі ксяндза Міхаіла Татарэнка з днём нараджэння. Напрыканцы службы жадаючыя падыходзілі з віншаваннямі. Ксяндзу зычылі моцнага здароўя, натхнення, любові і, самае галоўнае, цярпення. Хтосьці падараваў букет кветак, хтосьці мяшочак клубніц, а хтосьці самапечаны торт. Падчас размовы святар прызнаўся, што лепшым падарункам для яго з’яўляецца любоў парафіян, падтрымка і прысутнасць у жыцці тых, каму можна давяраць
Больш за пяць год ксёндз Міхаіл з’яўляецца пробашчам касцёла святога Міхаіла Арханёла. Шмат каго даводзілася ксяндзу пахрысціць, выслухаць і дапамагчы знайсці выйсце са складанай сітуацыі. Вядомы між людзей як аптымістычны і добразычлівы чалавек, ён заўсёды падтрымае і супакоіць, благаславіць на добрую справу. Адметны шчырасцю, простымі і адкрытымі адносінамі з людзьмі, ксёндз Міхаіл заслужыў павагу і любоў жыхароў Лужкоў і навакольных вёсак.
Вераніка ШЫПІЛА,
студэнтка філалагічнага факультэта ВДУ імя Машэрава.










