На чарговым пасяджэнні райвыканкама разглядаліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця

Общество

IMG_180424 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, спецыялісты філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” ПУП “Полацкая ўніверсальная база”.
З дакладам “Аб выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выкананні бюджэту па выніках работы за першае паўгоддзе 2015 года” выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі. Пра тое, як ідзе выкананне бюджэту, паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось. Дырэктар ПУП “Полацкая ўніверсальная база” Л. І. Краўчыня выступіла са справаздачай аб прычынах невыканання паказчыка рознічнага тавараабароту гандлю, грамадскага харчавання філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод”. Таксама былі заслуханы кіраўнікі арганізацый, якія дапусцілі стратную работу за студзень—май 2015 года.
Намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч азнаёміў прысутных з інфармацыяй аб будаўніцтве аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу ў раёне — у вёсках Беляі і Аўласы, аграгарадку Буеўшчына.
З дакладам “Аб афармленні дакументаў жыллёвага фонда, перададзенага УКП ЖКГ з іншых арганізацый, а таксама магчымасці прыватызацыі” выступіў дырэктар УКП ЖКГ В. Ф. Бука.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *