Як выконваюцца планы па нарыхтоўцы другаснай сыравіны ў раёне

Актуальное

imageУ цяперашні час, ва ўмовах падаражання энергетычных рэсурсаў, асаблівую актуальнасць набывае нарыхтоўка другаснай сыравіны. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб звароце з адыходамі”, другасная сыравіна — гэта другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія падрыхтаваныя да выкарыстання для вытворчасці прадукцыі, электрычнай і цеплавой энергіі, выканання работ, аказання паслуг у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі.
Штогод рашэннем Шаркаўшчынскага райвыканкама прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам раёна даводзіцца адпаведны план па нарыхтоўцы і сдачы дзяржаве другаснай сыравіны: металалому, макулатуры, адходаў шкла, палімерных і тэкстыльных матэрыялаў і іншых. Па некаторых відах другаснай сыравіны прадпрыемствы раёна дадзенае заданне выконваюць у поўным аб’ёме. Як паведамілі нам у аддзеле эканомікі райвыканкама, УКП ЖКГ выканала дзяржзаказ на пастаўку адходаў паперы і кардона за першае паўгоддзе на 123 працэнты, а адходаў шкла на 249 працэнтаў. У філіяле “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” працэнт выканання дзяржзаказу па паперы і кардону склаў 122 працэнты, а па адходах шкла — 282.
Вельмі малы працэнт выканання дзяржзаказу (39) па здачы металалому ў сельгаспрадпрыемствах. Найбольшыя паказчыкі ў ААТ “Агратэхсэрвіс” — 81 працэнт, КУВСП імя Маркава — 56 і КУВСП “Гарадзец” — 45 працэнтаў. Некаторыя ж гаспадаркі наогул не прыступалі да здачы металалому. Гэта ААТ “Даватарскі”, “Княж” і “Васюкі”. Што да прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра, то паказчыкі па здачы металалому наступныя: ДБУ-26 — 176 працэнтаў, ЦРБ — 154, ПМС — 99, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — 96, ДРБУ-131 — 93, УКП ЖКГ — 49, ПМК-68 — 36 працэнтаў.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *