Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель павіншаваў перадавікоў жніва

Сельское хозяйство

IMG_706218 жніўня з прыемнай місіяй наш раён наведаў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель. Ён павіншаваў перадавікоў жніва ААТ “Даватарскі” і КУВСП “Гарадзец”. Вадзіцель ААТ “Даватарскі” Вячаслаў Смірноў і камбайнер КУВСП “Гарадзец” Юрый Урублеўскі былі адзначаны Падзякамі Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і грашовымі прэміямі. Камбайнёры ААТ “Даватарскі” Мікалай Ліпскі, Юрый Ардынскі, Сяргей Седзюкевіч атрымалі каштоўныя падарункі. Іван Казіміравіч Вазміцель зазначыў, што іх уклад у агульны каравай заслугоўвае самай высокай адзнакі, пажадаў новых працоўных перамог.
Словы шчырых віншаванняў з дасягнутымі высокімі паказчыкамі перадавікі атрымалі і ад старшыні райвыканкама Мікалая Баговіча. Далучыліся да віншаванняў і кіраўнікі гаспадарак, дастойнай увагай адзначыўшы ўклад кожнага аграрыя. Словы ўдзячнасці і прэміі за плённую працу сталі дадатковым стымулам для паспяховага завяршэння жніва тым, хто шчыруе на залатой спелай ніве
Таксама ў гэты дзень дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель сустрэўся з працоўным калектывам КУВСП імя Маркава.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_7029 IMG_7031 IMG_7033 IMG_7035 IMG_7044 IMG_7047 IMG_7049 IMG_7054 IMG_7066 IMG_7755DSC_7083 DSC_7086



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *