19 жніўня ў вялікай залі райвыканкама адбылася сустрэча з прадстаўнікамі традыцыйных рэлігійных канфесій па пытаннях дзяржаўна-царкоўных і духоўна-маральных адносін. На сустрэчу былі запрошаны святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій нашага раёна.
Ва ўступным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта М.І. Баговіч акрэсліў важную ролю свяшчэннаслужыцеляў у жыцці раёна, адзначыў неабходнасць працягваць плённае супрацоўніцтва і надалей, а таксама паведаміў пра эканамічна-гаспадарчае развіццё нашага раёна.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.У. Стома праінфармавала аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пра сумесную работу па добраўпарадкаванні культавых будынкаў і прылеглых тэрыторый у населеных пунктах, падтрыманне ў належным стане могілак расказала старшыня Германавіцкага сельвыканкама Алена Альбертаўна Рубін.
Актуальнаму пытанню добраўпарадкавання могілак БЫЛО прысвечана выступленне дырэктара УКП ЖКГ В.Ф. Бука.
Аб выкананні ахоўных абавязацельстваў па захаванні помнікаў культуры і архітэктуры, якія належаць рэлігійным аб’яднанням, расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.М. Шынкевіч. Аб афармленні дакументаў, якія засведчваюць права на зямельныя ўчасткі для абслугоўвання культавых пабудоў, паведаміла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама І.М. Сулікоўская.
Напрыканцы сустрэчы святары мелі магчымасць задаць старшыні райвыканкама М.І. Баговічу і старшыні Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У.С. Шпяцу хвалюючыя іх пытанні.
Андрэй БУРЭЦ.