30 жніўня ў Більдзюгах на Дажынках падвялі вынікі ўборачнай у ААТ «Жвіранка» (фота)

Актуальное

IMG_7988У жыцці сельскага жыхара складана знайсці падзею больш важную, чым заканчэнне жніва. Напрыканцы лета на дажынках у аграгарадку Більдзюгі падвялі вынікі ўборачнай кампаніі ў ААТ “Жвіранка”.
Святочны настрой падтрымала “нябесная канцылярыя”, якая быццам на заказ, падарыла па-сапраўднаму летняе цяпло. Прыўзняты настрой дапоўніла выступленне калектываў Більдзюжскага СДК і артыстаў з Каўшэлеўскага Дома фальклору. Музыкі шчодра падарылі ўдзельнікам свята вянок цудоўных музычных кампазіцый.
Падчас уборачнай кампаніі ў ААТ «Жвіранка» неабходна было ўбраць 1079 гектараў азімых культур, 319 гектараў ячменя і 111 гектараў аўса, а таксама 221 гектар зернебабовых культур.
Адказная праца была даверана вопытным камбайнерам, якія некалькі гадоў запар прымалі ўдзел у жніве: сярод іх малады механізатар Валянцін Яшчанка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 427 га, намалаціў 1341 тону зерня, Пётр Бездзель на камбайне КЗС-1218 убраў 331 га, намалаціў 1108 тон зерня. Таксама плённа папрацавалі камбайнеры Раман Васюцёнак, Яўгеній Пятрашка, Сяргей Хрол, Сяргей Карпаў, Аляксандр Шаўлюга, Сяргей Курэц, Казімір Баркоўскі і іншыя. На адвозцы збожжа лідзіруючыя пазіцыі ў раёне займае Раман Яшчанка, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1910 тон зерня. Перасягнулі тысячны рубеж і Міхаіл Мітчанкаў (на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1117 тон зерня), Аляксандр Валеўка (на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1073 тоны зерня). Унеслі свой уклад таксама Руслан Карпаў, Пётр Ляскоўскі, Сяргей Марушчак, Фама Маляўка, Васілій Калінка і іншыя.
Трэба сказаць, што сёлета агульны намалот склаў 6664 тоны зерневых культур, пры сярэдняй ураджайнасці звыш 34,5 цэнтнера з гектара.
Дырэктар сельгаспрадпрыемства ААТ «Жвіранка» Пётр Ананька ўручыў перадавікам граматы сельгаспрадпрыемства і грашовыя прэміі. Таксама выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто сваёй штодзённай працай праслаўляў і праслаўляе родны край, хто ўносіць важкі ўклад у эканамічнае развіццё раёна: механізатарам, вадзіцелям, жывёлаводам, кіраўнікам, спецыялістам, ветэранам працы. Поспехаў, шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні пажадаў ён удзельнікам урачыстасці.
Праграма “Дажынак” уключала не толькі ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання лепшых, але і шматлікія выстаўкі, смачныя пачастункі, цікавую бяспройгрышную латарэю для дзетак, розныя гульні і забавы.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_7965 IMG_7967 IMG_7970 IMG_7971 IMG_7973 IMG_7975 IMG_7978 IMG_7979 IMG_7980 IMG_7981 IMG_7982 IMG_7983 IMG_7985 IMG_7986 IMG_7987 IMG_7991 IMG_7995 IMG_7998 IMG_7999 IMG_8001 IMG_8002 IMG_8003 IMG_8005 IMG_8006 IMG_8009 IMG_8010 IMG_8012 IMG_8013 IMG_8014 IMG_8016 IMG_8017 IMG_8019 IMG_8020 IMG_8023 IMG_8024 IMG_8027 IMG_8028 IMG_8030 IMG_8031 IMG_8033 IMG_8034 IMG_8035 IMG_8037 IMG_8042 IMG_8043 IMG_8044 IMG_8045 IMG_8046 IMG_8047 IMG_8048 IMG_8049 IMG_8050 IMG_8051 IMG_8052 IMG_8053 IMG_8054 IMG_8055 IMG_8057 IMG_8059 IMG_8061 IMG_8064 IMG_8065 IMG_8066 IMG_8067 IMG_8069 IMG_8070 IMG_8071 IMG_8072 IMG_8073 IMG_8075 IMG_8076 IMG_8078 IMG_8082 IMG_8083 IMG_8084 IMG_8085 IMG_8087 IMG_8089 IMG_8090 IMG_8093 IMG_8094 IMG_8095 IMG_8097 IMG_8103 IMG_8105 IMG_8107 IMG_8109



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *