Старшыня райвыканкама Мікалай Баговіч павіншаваў школьнікаў Гуркаўскай БШ з Днём ведаў

Актуальное

IMG_4748Ранішняе надвор’е першага вераснёўскага дня было крыху пахмурным. З-за шэрых аблокаў ледзь-ледзь прабіваліся сонечныя праменьчыкі. Настала восень, якая пасля летніх канікул зноў паклікала вучняў у краіну ведаў.
На ўрачыстую лінейку, прысвечаную святу першага званка, у Гуркаўскую базавую школу прыйшлі 23 вучні, іх бацькі, родныя, сябры і знаёмыя. Сярод запрошаных гасцей былі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, старшыня Германавіцкага сельскага Савета Алена Альбертаўна Рубін, удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына Мар’янаўна Сосна і Міледзій Мікалаевіч Кукуць.
— Дарагія дзеці, — звярнулася да вучняў дырэктар навучальнай установы Людміла Рамуальдаўна Хаданёнак, — сёння для вас пачынаецца новы навучальны год. Мы, настаўнікі, вельмі хочам, каб вы на занятках праявілі сваю настойлівасць, уменні, працавітасць у авалоданні школьнымі прадметамі. На працягу ўсяго навучальнага года вас чакаюць цікавыя і пазнавальныя ўрокі, захапляльныя заняткі на любы густ.
Людміла Рамуальдаўна ўручыла граматы і дыпломы вучням, якія ў мінулым навучальным годзе ўдзельнічалі ў абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах і праектах.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, звяртаючыся да школьнікаў, пажадаў ім мэтанакіравана напаўняць свой багаж ведамі, каб у будучым стаць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Кіраўнік раёна ўручыў першакласнікам Івану Шудзялю і Ульяне Пугач кнігі ад Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі “Беларусь — наша Радзіма”, а школе падарыў спартыўныя прыналежнасці для заняткаў па фізічнай культуры.
Дырэктар школв Людміла Рамуальдаўна Хаданёнак у якасці падарунка ўручыла вучням пятага класа кнігі казак “Твае першыя фінансы”, якія спецыяльна да свята першага званка перадаў разлікова-касавы цэнтр № 4 г. п. Шаркаўшчына аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Глыбокае.
Ганаровае права даць першы званок прадаставілі вучню дзявятага класа Дзмітрыю Лагунёнку і першакласніцы Ульяне Пугач. Яго пераліўны гук запрасіў на школьныя заняткі ў новы навучальны год.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4719 IMG_4720 IMG_4722 IMG_4724 IMG_4728 IMG_4730 IMG_4731 IMG_4732 IMG_4733 IMG_4734 IMG_4736 IMG_4738 IMG_4739 IMG_4741 IMG_4742 IMG_4743 IMG_4745 IMG_4749 IMG_4752 IMG_4756 IMG_4757 IMG_4759 IMG_4760 IMG_4766 IMG_4768 IMG_4774



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *