Уборка кукурузы ў ААТ “Ельня-Агра”

Сельское хозяйство

уборку кукурузы вядуць Андрэй Удобкін і Мар’ян Грыдзюшка.
уборку кукурузы вядуць Андрэй Удобкін і Мар’ян Грыдзюшка

Па стане на 7 верасня ў пяці сельгаспрадпрыемствах раёна вялася ўборка кукурузы на зялёную масу. Нарыхтоўкай сіласу займаюцца і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра”. У дадзенай гаспадарцы трэба скасіць яе на плошчы 145 га.
— Убіраць “каралеву палёў” мы пачалі 4 верасня, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Пётр Протас. — На панядзелак кукуруза скошана на плошчы 40 га. Яе сярэдняя ўраджайнасць складае 176 цэнтнераў з гектара. Гэта не вельмі высокі паказчык, таму што ўмовы надвор’я сёлета не спрыялі паўнацэннаму росту гэтай кармавой культуры. Як след падрыхтавалі тэхніку да нарыхтоўкі сіласу механізатары. Здрабняе кукурузу на агрэгаце КЗР-10 перадавы механізатар Андрэй Удобкін. Ён, дарэчы, з’яўляецца і лаўрэатам Ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2014”. Адвозяць зялёную масу ў траншэі на трактарах МТЗ-82 Мар’ян Грыдзюшка, на МТЗ-1221 — Валерый Бука, на аўтамабілі МАЗ-555 — Віктар Красько. Трамбоўкай сіласу займаюцца Уладзімір Окунь на “Амкадоры” і на ДТ-75 Мікалай Якімовіч.
Пасля засушлівага жніўня з асенняй прахалодай і дажджамі прыйшоў верасень. Таму зараз вельмі важна скарыстаць рэдкія пагодныя дні, каб своечасова, без страт убраць кукурузу з палёў. І з гэтай задачай, як мы ўпэніліся, у ААТ “Ельня-Агра” справяцца ў аптымальныя тэрміны.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *