На палетках ААТ “Буеўшчына”

Сельское хозяйство

механізатар Пётр Лаўрыновіч заняты ўзорваннем глебы
механізатар Пётр Лаўрыновіч заняты ўзорваннем глебы

Як таго патрабуе тэхналогія, з 20 жніўня пачалася сяўба азімых зерневых у сельгаспрадпрыемствах раёна. Выконваюць адпаведныя работы і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Буеўшчына”. На ўзорванні глебы тут задзейнічаны механізатары Пётр Лаўрыновіч, Пётр Сініца, Вадзім Падоба, Мікалай Лаўрыновіч, Ігар Грайчонак, Сяргей Клімановіч і Андрэй Посны. Па гаспадарцы запланавана пасеяць 993 гектары азімай пшаніцы, 607 трыцікале, 150 гектараў азімага рапсу.
З далучэннем да сельгаспрадпрыемства суседняй гаспадаркі, былога ААТ “Юдыцына”, спецыялістамі вырашана акцэнт у вырошчванні азімай пшаніцы і канюшыны зрабіць на палеткі менавіта дадзенага аддзялення, бо землі тут сугліністыя. А вось такія культуры, як напрыклад, рапс і кукуруза будуць сеяцца на больш лёгкіх землях астатніх аддзяленняў адкрытага акцыянернага таварыства.
Па стане на 10 верасня ў гаспадарцы падрыхтавана 270 гектараў зямлі пад сяўбу, пасеяна 29 гектараў азімых зерневых. Звыш чатырох з паловай тысяч тон унесена арганічных угнаенняў на палеткі. Гэты паказчык самы высокі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Каб мець трывалую кармавую базу, вядзецца ўборка кукурузы, якая займае плошчу 355 га. Сёлета “каралева палёў” дае высокую ўраджайнасць — звыш трохсот цэнтнераў з гектара. Закладзена 898 тон сіласу.
Крыху стрымлівае ход сельгасработ недастатковая наяўнасць гаручазмазачных матэрыялаў і запасных частак. Тым не менш, і кіраўніцтва гаспадаркі, і яе работнікі ўпэўнена спраўляюцца з цяжкасцямі, каб своечасова закласці аснову ўраджаю 2016 года.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *