Свята вёскі Савуткі

Актуальное

SAM_1934Звінела музыка, гучалі песні 30 жніўня для жыхароў вёскі Савуткі, дзе ў гэты дзень правялі свята вёскі.
— Месцам нашай сустрэчы і правядзення мерапрыемства быў абраны аўтобусны прыпынак, — расказала жыхарка Савутак Ванда Раманаўна Лук’янёнак. — На імправізаванай пляцоўцы размясціліся работнікі ўстаноў культуры аграгарадка Радзюкі і самадзейныя артысты мясцовага сельскага Дома культуры. Цёплае, сонечнае надвор’е спрыяла і выканаўцам, і гледачам канцэрта. На свяце былі адзначаныя самыя маленькія і самыя старэйшыя жыхары нашага населенага пункта. Гэта Арцём Дрозд, Уршуля Марцінаўна Бука, Станіслава Пятроўна Пачкоўская і Антон Уладзіміравіч Ласоўскі. Словы ўдзячнасці гучалі і для тых, хто шмат год разам крочыць па жыцці — сямейных пар-юбіляраў Рамана Андреевіча і Валянціны Пятроўны Багаткевічаў, Алега Лаўрэнцьевіча і Ванды Нарбертаўны Дулінец, маладой пары Аляксея і Сняжаны Заяц, ветэранаў працы, паважаных людзей — Станіслава Іванавіча Гузака, Мікалая Аляксандравіча Кухто. Для ўсіх нас у якасці падарунка гучалі песні, якія выконвалі Анна Іванкіў, Уладзімір Радзюк, Ганна Ермакова і іншыя артысты.
Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч, звяртаючыся да жыхароў Савутак, пажадаў кожнаму здароўя і бадзёрасці, шчасця і аптымізму, толькі з надзеяй і верай упэўнена крочыць у заўтрашні дзень. Старэйшына вёскі Часлаў Лаўрыновіч ад удзячных гледачоў падарыў самадзейным артыстам кветкі.
Святочная дзея працягвалася амаль тры гадзіны. Вяскоўцы не спяшаліся ісці дадому, бо музыка гучала ажно да самага заходу сонца.
Ад сябе асабіста і ад імя ўсіх жыхароў вёскі Савуткі выказваю вялікую ўдзячнасць за падоранае свята кіраўніцтву Радзюкоўскага сельскага Савета, работнікам устаноў культуры і ўсім, хто арганізаваў для нас такі цудоўны канцэрт.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

SAM_1902

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *