22 верасня адбыўся рэгіянальны сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання

Общество

431922 верасня адбыўся рэгіянальны сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпяца, на які былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, сакратары пярвічных арганізацый БРСМ, старшыня Маладзёжнай палаты. У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў І. К. Вазміцель.
З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну за 2011—2014 гады і задачамі на 2015—2020 гады прысутных азнаёміў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч.
Пра работу мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання па рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва расказалі старшыні Більдзюгскага, Германавіцкага і Радзюкоўскага сельскіх Саветаў дэпутатаў Н. В. Драбовіч, А. А. Рубін, А. А. Цітовіч.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *