22 верасня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгасарганізацый.
З дакладам “Аб стане і развіцці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў Шаркаўшчынскім раёне і пра ход рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2012—2015 гады ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў галоўны ўрач установы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца” С. Т. Стома. Асноўны даклад сваімі выступленнямі дапоўнілі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. М. Хашкоўская, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Т. Г. Марозава.
З дакладам “Пра вынікі дакументальных праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, яго аддзелаў, прадпрыемстваў і ўстаноў” выступіў намеснік начальніка аддзела фінансавага кантролю ў бюджэтнай сферы Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Я. Л. Канапелькін. Яго дапоўніла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Савіцкая.
Аляксандр БАРЫЛА.