Юная шаркаўшчынская паэтка Света Клімза ў ліку пераможцаў літаратурнага конкурсу. Віншуем!

Актуальное

Творчы чалавек не павінен утойваць свае здольнасці, у тым ліку і паэт. Яго творчасць толькі тады можна ацаніць, калі пра яе будзе ведаць шырокае кола чытачоў. Для гэтага можна трымаць сувязь са сродкамі масавай інфармацыі. Скажам, рэдакцыі часопісаў аб’яўляюць розныя конкурсы, у якіх можна паспрабаваць свае сілы і здольнасці. Вось і для пачынаючых маладых паэтаў існуюць розныя дзіцячыя часопісы, у тым ліку і рэспубліканскі штомесячны для дзяцей і падлеткаў “Качели”. Дарэчы, яго пастаяннай аўтаркай стала вучаніца 6 класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 Святлана Клімза. На працягу паўтара гады публікаваў часопіс творы юных паэтаў з усёй рэспублікі на тэму “Мир без песен неинтересен…” Вельмі шмат жадаючых аказалася трапіць на старонкі “Качели» са сваімі вершамі. І вось, перад пачаткам навучальнага года заснавальнікі паэтычнага конкурсу — рэдакцыя часопіса і Цэнтральны Савет Беларускага рэспубліканскага паэтычнага таварыства — дзякуюць юных паэтаў за ўдзел у конкурсе і ўзнагароджваюць прызамі і падарункамі пераможцаў. Першае месца раздзялілі паміж сабою чатыры юныя паэткі, адна з іх — Святлана Клімза.
Віншуем нашу юную зямлячку і лічым, што гэта не апошні для яе конкурс.
Друкуем першы верш Святланы на беларускай мове.
Трыялет
Бывае ў жыцці складана
Свае памылкі выпраўляць.
Хай гэта крыўда ці загана,
Бывае ў жыцці складана…
З памылкай кожнай у сэрцы рана,
І боль ніяк не ўтаймаваць.
Бывае ў жыцці складана
Свае памылкі выпраўляць.
Кацярына СОСНА,
кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *