Свята 1-га верасня ў Каўшэлеўскай базавай школе

Молодежь

1 верасня старт чарговаму навучальнаму году быў дадзены ў Каўшэлеўскай БШ. На пачатку педагогаў, вучняў і іх бацькоў прывітала дырэктар Алена Генадзьеўна Чарняўская. Поспехаў у вучобе ў новым навучальным годзе пажадала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета раённага аддзела адукацыі Вера Барысаўна Жук. Ад імя бацькоў выступіла Галіна Аляксееўна Фаміна, якая выказала падзяку ўсяму педкалектыву. Самыя цёплыя словы першакласнікам і іх бацькам адрасавала настаўніца пачатковых класаў Антаніна Іванаўна Цімафеева. Права даць першы званок, які паклікаў дзяцей на першы ўрок у 2011—2012 навучальным годзе, было прадастаўлена Анастасіі Бяспальчык і Аляксандры Фамяной.

з 1-м верасня вучняў віншуе дырэктар школы Алена Генадзьеўна Чарняўская

— 1 верасня — гэта вялікае свята для настаўнікаў і педагогаў, — адзначыла А. Г. Чарняўская пасля ўрачыстай лінейкі. — Сёлета ў першы клас да нас прыйшлі двое дзяцей. Па нашых падліках столькі ж іх будзе да 2017 года. Зараз у Каўшэлеўскай БШ займаецца 31 вучань, працуюць 12 настаўнікаў. Сярэдні ўзрост педагогаў — 40 гадоў. Сёлета калектыў папоўніўся маладым спецыялістам — настаўніцай біялогіі і хіміі Аленай Сяргееўнай Хахолка.
Прыемна адзначыць, што ў вырашэнні многіх пытанняў нам дапамагае ААТ “Жвіранка”. Вось і зараз, на пачатак навучальнага года, гаспадарка зрабіла падарунак школе — перавяла на рахунак 1 млн. рублёў.
Аляксандр БАРЫЛА



1 комментарий по теме “Свята 1-га верасня ў Каўшэлеўскай базавай школе

  1. какие все красивые,я доволен нашим образованием,школа отремонтирована,парты покрашены,всё прекрасно!удачи вам в новом учебном году!хороших оценок,и здоровья по больше!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *