
Як і ўсе гаспадаркі раёна, КУВСП “Гарадзец” прыводзіць да парадку намалочанае збожжа. У тым ліку рыхтуюць і насенне для сяўбы азімых зерневых культур. Прасушанае на зернесушылцы ў Лужках і ачышчанае на зернеачышчальнай машыне петкус-гігант у аддзяленні Верацеі, яно вяртаецца аўтамашынамі зноў у Лужкі. Там яго пратручаюць і выкарыстоўваюць для сяўбы.
На выкананні тэхналагічнага працэсу ў Верацеях машыністам на таку працуе Васіль Рымко. Распараджаецца ўсімі справамі кладаўшчык Таццяна Барсук. Таццяна Валянцінаўна трымае тэлефонную сувязь з галоўным аграномам гаспадаркі Святланай Яворскай. Яны імкнуцца арганізоўваць справу так, каб бесперабойна працаваў пасяўны канвеер. Дарэчы, гаспадарцы трэба загарнуць у глебу насенне азімых зерневых культур на плошчы 2053 гектары. Прытым, каб атрымаць запланаваны ўраджай культур, работы неабходна выканаць у аптымальныя тэрміны і пры добрай якасці.
Кацярына СОСНА
