Аматарскае аб’яднанне “Душэўная ўтульнасць” выступіла для пажылых людзей

Актуальное

IMG_5260Аматарскае аб’яднанне “Душэўная ўтульнасць”, якое дзейнічае на базе раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Галіны Сафончык, у аснове сваёй дзейнасці практыкуе выязныя канцэрты. 1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, калектыў выступіў са святочнай праграмай “Нам года не беда” ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых грамадзян і інвалідаў у вёсцы Дзікева і аграгарадку Вялікае Сяло.
Выступленне самадзейных артыстаў прысутныя сустракалі радаснымі ўсмешкамі і апладысментамі. Канцэртную праграму, а вяла яе Анна Грыгаровіч, падрыхтавалі так, каб максімальна зацікавіць глядацкую аўдыторыю. Выканаўцы спявалі песні савецкіх аўтараў, якія даўно палюбіліся людзям пажылога ўзросту. У сваім рэпертуары калектыў мае і песні, напісаныя на словы кіраўніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярыны Сосна. Радасны смех у гледачоў выклікала выступленне Ірыны Лаўрыновіч, якая спявала жартоўныя прыпеўкі і чытала маналог адзінокай кабеты. Прыемным і нечаканым сюрпрызам для пастаяльцаў сацыяльнай установы сталі хатнія кандытарскія ласункі, якімі іх частавалі ўдзельніцы аматарскага аб’яднання.
У клубе аграгарадка Вялікае Сяло сабраліся ў той дзень не толькі мясцовыя жыхары, але і людзі з суседняй вёскі. Гледачам, а ў асноўным тут былі грамадзяне пажылога ўзросту, даспадобы прыйшлося канцэртнае выступленне шаркаўшчынскага самадзейнага калектыву. З ахвотай яны разам танцавалі танга і пускаліся ў скокі пад мелодыю беларускай полькі. А ў заканчэнні святочнай праграмы быў арганізаваны салодкі стол, дзе за кубачкам гарбаты мясцовыя жыхары і артысты вялі душэўную размову пра адметныя жыццёвыя падзеі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5340IMG_5309IMG_5281IMG_5277IMG_5251IMG_5238IMG_5237IMG_5236IMG_5234IMG_5203



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *