Працуюць на поўную магутнасць. Рэпартаж з Шаркаўшчынскага кансервава-агароднінасушыльнага завода

Актуальное

з гэтай няспыннай яблычнай плыні Наталля Аўсюкевіч адбірае тыя плады, што не адпавядаюць кандыцыі

Памятаеце, як у той байцы, дзе страказа ўсё лета пела песенькі, а мураш тым часам клапатліва рыхтаваўся, каб было чым жыць зімой. Ісціна працавітага мураша аднолькава актуальная як для хатняй гаспадыні, так і для  вялікіх перапрацоўчых прадпрыемстваў. Кансервава-агароднінасушыльны завод — не выключэнне, для яго другая палова лета-пачатак восені — час асабліва напружанай работы.
— Адной з прыярытэтных задач для нас з’яўляецца перапрацоўка яблыкаў і нарыхтоўка дастатковых запасаў яблычнага соку, каб цалкам забяспечыць вытворчую праграму 2011-12 гадоў па вінаробству, —

слесар-рамонтнік Юрый Пятроў сочыць, каб лінія працавала без паломак

расказвае дырэктар завода Сяргей Мікалаевіч Макаранка. — Перад намі пастаўлена задача перапрацаваць 2600 тон яблык. На 5 верасня мы ўжо маем 1834 тоны.  З абсталяваннем праблем няма, на заводзе дзейнічае сучасная лінія, якая можа перапрацоўваць вялікія аб’ёмы сыравіны. Але выканаць даведзены паказчык складана ў сувязі з невялікім сёлетнім ураджаем яблыкаў. Да таго ж у рэгіёне шмат вінных заводаў, а гэта нашы непасрэдныя канкурэнты пры закупцы сыравіны. Дададзім сюды імклівы рост закупачных цэн. Асноўным пастаўшчыком для нас, канешне, з’яўляецца Шаркаўшчынскае райспажыўтаварыства. Але пасля таго, як старшыня аблспажыўсаюза Аляксандр Мікалаевіч Шынкарэнка абазначыў задачу, пачаліся пастаўкі і з іншых раёнаў. Ідзе ў нас перапрацоўка іншых культур, у межах раённай праграмы па забеспячэнню сыравінай да нас вядуцца пастаўкі з сельгаспрадпрыемстваў раёна, з ААТ «Жвіранка», КУВСП «Гарадзец». У пытаннях пастаўкі сыравіны гаспадаркамі значна дапамагае старшыня райвыканкама Мечыслаў  Віктаравіч Морхат. Работа ідзе ў дзве змены, людзі працуюць сумленна і ўсё, што патрабуецца ад іх для выканання пастаўленых перад заводам задач, робяць.
У цэху па перапрацоўцы гудзе тэхніка, ідзе бесперапынная адладжаная

хапае спраў і ў кантралёра ачысткі соку Алены Мамковай

праца. З машын прывезеныя яблыкі згружаюцца ў яму, адтуль па канвееры трапляюць ў мыйку, на якой Наталля Аўсюкевіч адбірае дрэнныя ці сапсаваныя плады. У далейшым лабірынце труб, шматлікіх механізмаў, шлангаў мне дапамагае разабрацца слесар-рамонтнік Юрый Пятроў, асноўная задача якога сачыць за спраўнасцю лініі. «Тут яблыкі трапляюць у драбілку і прэс, атрыманы сок сцякае ў ванну і з яе перакачваецца вунь туды, — накіроўвае ён мяне ў іншы канец вялізнага будынка. Тут сок са шланга працякае праз нешта падобнае на вялізнае сіта, над якім схілілася, перыядычна ачышчаючы яго, Алена Мамкова. Наперадзе яшчэ шмат тэхналагічных працэсаў, калі сок трапляе ў брадзільны цэх, там ачышчаецца і адстойваецца, у яго дадаюцца кампаненты для браджэння (спірт і цукар). У канчатковым жа выніку яблычны сок павінен трапіць у вялізныя бочкі на падворку завода.

ну і вось у гэтыя бочкі, прайшоўшы ўсе адпаведныя тэхналагічныя працэсы, трапляе яблычны сок на захаванне

— Агульная іх ёмістасць складае 1700 тон, — расказвае начальнік цэха  Вера Васільеўна Спірыдонава. — На дадзены момант яны запоўнены болей чым на палову. За змену ў нас перапрацоўваецца 50 тон яблык, з якіх атрымліваецца 30 тон соку.
Вера Васільеўна таксама расказала, што ў дастатковай колькасці нарыхтаваны кансервацыі з агуркоў, кабачковая ікра, цяпер ідзе вытворчасць абедзенных кансерваў з гародніны, працёртых брусніцаў з цукрам.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *