Арганіка пад веснавую сяўбу

Сельское хозяйство

29

Сёлетняе восеньскае надвор’е, як нельга лепш спрыяе аграрыям раёна. Яно дазволіла ім своечасова ўбраць вырашчаны ўраджай, а зараз зрабіць пэўны задзел на будучую вясну — заняцца ачысткай зерня насення яравых культур, унесці і заараць калійныя ўдабрэнні і арганіку. Відавочна, што вясной застануцца ў выйгрышы тыя сельгаспрадпрыемствы, у якіх арганічныя ўгнаенні будуць унесены восенню. Па-першае, гэта адаб’ецца на тэмпах палявых работ, бо не будзе адчувацца дэфіцыту тэхнікі. Дастаткова будзе толькі правесці на такім полі перадпасяўную апрацоўку глебы і запускаць пасяўныя агрэгаты. Па-другое, усе бачылі, як выглядаюць палеткі пасля зімы, калі па пераўвільготненай глебе рухаецца трактар, разразаючы ў зямлі вялізныя каляіны. Працаваць механізатарам у такіх умовах надзвычай цяжка. Зразумела, бо як след правесці падрыхтоўку глебы на такім палетку намнога складаней, перарасхода паліва не пазбегнуць. А яшчэ веснавая арганіка — цудоўны расаднік для пустазелля, вынішчыць якое без хімічных прэпаратаў немагчыма. Вось калі арганічныя ўгнаенні ўнесены з восені і заараныя, вялікі эфект у барацьбе з пустазеллем дадуць механічныя аграпрыёмы, праведзеныя перад сяўбой. Яшчэ адной перавагай арганікі з’яўляецца тое, што яе прымяненне дазваляе кампенсаваць недахоп мініральных тукаў.

Такога ж прынцыпу прытрымліваюцца і ў ААТ “Ельня-Агра”, дзе мясцовыя аграрыі дбаюць пра ўраджай наступнага года. Тут на плошчы 276 гектараў унесены калій пад зябліва. Хуткімі тэмпамі ідзе развоз па палетках арганічных ўгнаенняў пад веснавую сяўбу.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *