
Г. У. Капыловіч шмат гадоў працуе прыёмшчыцай комплекснага прыёмнага пункта ў Германавічах. Мясцовыя жыхары ведаюць Галіну Уладзіміраўну як граматнага спецыяліста і проста добрага чалавека. Жанчына прымае заказы на даволі шырокі спектр паслуг, гандлюе таварамі. Для зручнасці жыхароў аддаленых вёсак Галіна Уладзіміраўна рэгулярна выязджае ў гэтыя населеныя пункты, каб на месцы прыняць заказ. Рэгулярна бывае жанчына ў Старым Сяле. У доме сацыяльных паслуг Галіна Уладзіміраўна прымае людзей, большасць з якіх — састарэлыя, якія не ў сілах дабрацца да Германавіч.
І трэба адзначыць, што Г. У. Капыловіч добра спраўляецца са сваімі абавязкамі. Давялося чуць словы падзякі ад тых, каго яна абслугоўвае. І кіраўніцтва РКБА станоўча ацэньвае працу прыёмшчыцы з Германавіч. Сведчаннем таму наступны факт. Галіна Уладзіміраўна сёлета атрымала ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”. Сваімі стараннымі адносінамі да працы жанчына поўнасцю апраўдвае аказаны ёй давер.
Аляксандр БАРЫЛА
