З пасяджэння раённага выканаўчага камітэта 23 кастрычніка

Общество

IMG_180423 кастрычніка 2015 года адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта на чале з яго старшынёй М. І. Баговічам. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце сельгасарганізацый, дырэктары школ, участковыя інспектары і інспектары па справах непаўналетніх РАУС.
З дакладам па першым пытанні — “Пра ход рэалізацыі Праграмы развіцця сістэмы адукацыі Шаркаўшчынскага раёна ў 2011—2015 гадах” — выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама М. М. Рубацкі. Яго дапоўнілі загадчык ДУА “Яслі-сад № 5 г. п. Шаркаўшчына” С. М. Шарак і дырэктар ДУА “Іёдская дзіцячы сад-сярэдняя школа” Р. П. Лагунёнак. Даў ацэнку працы сістэмы адукацыі раёна, а таксама паставіў задачы на далейшае начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама І. А. Шчурок.
З дакладам па другім пытанні — “Пра стан работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” — выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх М. П. Фёдарава. Яе дапоўніў старшы ўчастковы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А. І. Талапіла. Ацэнку работы ў дадзеным накірунку ўсіх зацікаўленых служб даў пракурор раёна А. Б. Вецюгоў.
З дакладам па трэцім пытанні — “Пра работу філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” КГУП “Полацкая ўніверсальная база” па павышэнні эфектыўнасці вытворчай і нарыхтоўчай дзейнасці” — выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука. Былі заслуханы справаздачы пра стан спраў у арганізацыі і шляхі выхаду з цяперашняй сітуацыі дырэктара філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” С. М. Макаранкі і дырэктара КГУП “Полацкая ўніверсальная база” Л. І. Краўчыня.
Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч правёў дэталёвы аналіз па кожным з трох пытанняў, вынесеных на парадак дня. Кіраўнік раёна даў канкрэтныя даручэнні выступаючым.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *