Выстава «Серпанцін фантазіі»

Актуальное

Свае вырабы ручной працы ў дзень адкрыцця выставы прадэманстравалі Святлана Цітовіч, Ірына Груніна і Таццяна Райчонак
Свае вырабы ручной працы ў дзень адкрыцця выставы прадэманстравалі Святлана Цітовіч, Ірына Груніна і Таццяна Райчонак

Вяртанне да народных традыцый — яркая прыкмета нашага часу, а зрабіць дом больш утульным і прыгожым дапамогуць плеценыя рэчы, якія гаспадыні выкарыстоўваюць у інтэр’еры жылых памяшканняў з самых даўніх часоў. Пераканацца ў гэтым могуць усе наведвальнікі выставы вырабаў з газетнай саломкі “Серпанцін фантазіі”, адкрыццё якой адбылося 20 кастрычніка ў раённым Цэнтры рамёстваў.
Свае ўнікальныя рэчы на выставу прадставілі творчыя і таленавітыя жанчыны, у іх ліку Лідзія Генадзьеўна Мядзелец, Святлана Уладзіміраўна Цітовіч, Таццяна Міхайлаўна Райчонак, Ларыса Сцяпанаўна Мядзелец, Ірына Сяргееўна Груніна, Аксана Анатольеўна Бабоўская, Інэса Мікалаеўна Туронак.
Як адзначыла ў сваім выступленні намеснік дырэктара па народнай творчасці Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра культуры Вікторыя Казіміраўна Дубоўская, жыхары нашай мясцовасці для сваіх работ выкарыстоўваюць пераважна лазу, саломку або некаторыя віды травы, у тым ліку і балотнай. А ў апошнія гады ўсё большай папулярнасцю сярод майстроў карыстаюцца газетныя трубачкі — больш танны і лёгкі матэрыял, вырабы з якога выглядаюць так, быццам бы яны зробленыя з лазы. Належным чынам апрацаваны, гэты матэрыял можа захоўваць сваю трываласць і быць прывабным на працягу некалькіх гадоў. Гэта ж пацвердзілі і самі майстры, якія прысутнічалі на адкрыцці выставы. Як з’яўляюцца вырабы з газетнай саломкі, усім прысутным прадэманстравала Ірына Груніна, якая праводзіла майстар-класы для ўсіх жадаючых.
Работы, прадстаўленыя на выставе беларускай народнай творчасці, безумоўна, не з’яўляюцца прадметамі першай неабходнасці. Гэта ўнікальныя рэчы з асаблівай энергетыкай, якія могуць стаць упрыгожваннем і вашага дома. Пераканацца ў гэтым вы зможаце самі, калі наведаеце выставу “Серпанцін фантазіі” ў раённым Цэнтры рамёстваў, якая і ў лістападзе будзе радаваць шаркаўчан і гасцей нашага рэгіёну.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Вось такі ён, “серпанцін фантазіі” Святланы Цітовіч, якая працуе бухгалтарам ДРБУ-131
Вось такі ён, “серпанцін фантазіі” Святланы Цітовіч, якая працуе бухгалтарам ДРБУ-131


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *