З візітам у нашым раёне пабывала афіцыйная дэлегацыя нямецкай арганізацыі Чырвонага Крыжа

Актуальное

IMG_0572У мінулыя выхадныя з візітам у нашым раёне пабывала афіцыйная дэлегацыя нямецкай арганізацыі Чырвонага Крыжа, якую суправаджаў прадстаўнік Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Сяргей Рыгоравіч Папоў. Мэтай візіту стаў абмен вопытам, набытым за доўгія гады работы, а таксама абмеркаванне і вырашэнне некаторых пытанняў, звязаных з дзейнасцю Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі, старшынёй якой з’яўляецца Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак.
У час візіту госці наведалі Шаркаўшчынскую цэнтральную раённую бальніцу, азнаёміліся з работай яе тэрапеўтычнага і педыятрычнага аддзяленняў, атрымалі падрабязную інфармацыю пра дзейнасць бальніцы сястрынскага догляду ў аграгарадку Лужкі, а таксама пабывалі ў касцёле святога Міхаіла-арханёла (Лужкі) і ў Доме ганчара ў Германавічах. На гасціннай Шаркаўшчынскай зямлі прадстаўнікоў нямецкай дэлегацыі віталі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, якія ўваходзяць у склад прэзідыума Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама старшыня гэтай арганізацыі Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома.
У час сустрэчы было адзначана, што супрацоўніцтва арганізацый Чырвонага Крыжа дзвюх краін працягваецца ўжо не адзін год. Па-першае, удзельнікі дабрачынных арганізацый атрымліваюць неабходныя веды і вопыт, якія працяглы перыяд часу набываліся не толькі ў Германіі і Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Бо вельмі важна, каб прадстаўнікі Чырвонага Крыжа валодалі ўсёй неабходнай інфармацыяй і арганізоўвалі сваю дзейнасць на высокім узроўні. А па-другое, гэта гуманітарная падтрымка Беларускага Чырвонага Крыжа. Трэба адзначыць, што ў лютым бягучага года раённая арганізацыя ўжо атрымала бязвыплатную замежную гуманітарную дапамогу, у ходзе якой у медыцынскія ўстановы нашага раёна былі дастаўлены бальнічныя ложкі, хадункі на колах, інвалідныя каляскі і насілкі на суму каля 27 мільёнаў рублёў. Вось і на гэты раз, з мэтай аказання гуманітарнай падтрымкі ў будучым, замежных гасцей асабліва зацікавіла работа Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду, у якой усю неабходную медыка-сацыяльную дапамогу атрымліваюць інваліды, а таксама хворыя састарэлыя людзі.
Дзейнасць Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа была станоўча ацэнена калегамі з Германіі. Прыемна ўражана была нямецкая дэлегацыя і сучаснай раённай бальніцай, якая, безумоўна, з’яўляецца галоўным упрыгожваннем нашага гарадскога пасёлка і дзякуючы якой у жыхароў раёна з’явілася магчымасць атрымліваць шырокі спектр неабходных медыцынскіх паслуг.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Алены Ананіч.

IMG_0565 IMG_0577 IMG_0578WIN_20151101_16_03_03_ProWIN_20151101_15_45_19_Pro WIN_20151101_15_45_59_Pro



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *