Старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч паведаміў нам пра некалькі выпадкаў рыбалкі якія закончыліся трагічна. У першым з іх 59-гадовы жыхар Віцебска лавіў рыбу ў Заходняй Дзвіне (Шумілінскі раён) з самаробнага плавальнага сродка, ненадзейнасць якога і стала прычынай утаплення. Другі выпадак адбыўся ў Гарадоцкім раёне, куды завітаў на рыбалку грамадзянін Расійскай Федэрацыі. І тут неасцярожнасць і адсутнасць індывідуальных сродкаў выратавання паслужылі прычынай таго, што гэта рыбалка стала для яго апошняй. У сувязі з гэтым Уладзімір Катовіч звяртаецца з просьбай да аматараў рыбнай лоўлі нашага раёна прытрымлівацца элементарных правіл бяспекі, сярод якіх абавязковая наяўнасць выратавальнай камізэлькі пры рыбалцы з плавальных сродкаў. Азарт і захопленасць рыбалкай не з’яўляюцца прычынамі таго, каб забываць пра ўласную бяспеку і рызыкаваць жыццём.
Андрэй БУРЭЦ.