Першыя кіламетры дарог налічваюцца на спідометры маладога вадзіцеля ААТ «Жвіранка» Ігара Калуканава

Актуальное

Кожны чалавек знаходзіць сваё месца ў жыцці. Выбірае прафесію па густу і на працягу працоўнай дзейнасці імкнецца ажыццяўляць задуманае і прыносіць карысць грамадству.
З Ігарам Калуканавым з аддзялення Каўшэлева ААТ “Жвіранка” мы сустрэліся на машынным двары гаспадаркі. Прыехаў заправіць аўтамашыну і адправіцца ў рэйс па прызначэнню.
Аказваецца, што ў хлопца працоўная біяграфія толькі пачынаецца. Ігар ведае, што яго чакае зімовы прызыў у армію. Пасля школы ад ваенкамата ён быў накіраваны ў аўташколу горада Віцебска. Там, пасля вучобы, здаў экзамены на права кіравання аўтамабілем. Каб не быць без справы, Ігар уладкаваўся вадзіцелем у гаспадарку. Любіць і паважаць працу вучыць яго  бабуля Марыя Афанасьеўна, з якой ён разам са старэйшым братам пражывае ў вёсцы. Дарэчы, брат таксама працуе ў гаспадарцы — аператарам на мехтаку. Ігару выдзелілі ўжо не новы аўтамабіль ЗІЛ-130, але ён адладзіў яго і ўсё лета вазіў (і цяпер працягвае) абеды механізатарам, якія працуюць у полі, у тым ліку і пастухам грамадскага статку.
Працоўны дзень у вадзіцеля пачынаецца з 7 гадзін і заканчваецца ў залежнасці ад таго, колькі людзей працуе ў полі, каб да кожнага даехаць з падвячоркамі (так было ў час прыпару). Цяпер возіць толькі абеды.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *