У ходзе спрэчкі грамадзянка Р. рашыла даказаць сваю правату з дапамогай сілы. Вынік — грашовы штраф і прымусовае лячэнне ад алкагалізму

Актуальное

Інцыдэнт адбыўся ў ААТ “Жвіранка”. Даяркі ехалі на пашу на ранішнюю дойку. Раптам дзве жанчыны пачалі спрачацца. Слова за слова і іх спрэчка перарасла ў сварку. Доўга не думаючы, 45-гадовая аператар машыннага даення гр. Р. напала на гр. К. Жанчына пачала душыць апанента, схапіла за валасы і пагражала забіць. Невядома, чым закончылася б канфліктная сітуацыя, каб не ўмяшаліся іншыя жанчыны, якія разнялі сваіх калег. Пасля гэтага інцыдэнту гр. К. звярнулася ў міліцыю. Па дадзенаму факту была ўзбуджана крымінальная справа.
Як высветлілася гр. Р. раней працавала ветурачом, зараз — аператарам машыннага даення. Жанчына злоўжывае спіртным, стаіць на ўліку ў нарколага. Прычынай агрэсіі стаў той факт, што напярэдадні яна ўжывала спіртное. А раніцай, едучы на работу, пачала спрачацца з гр. К. з-за сына. Справа ў тым, што раней яе сын быў сужыцелем дачкі пацярпелай. На дадзены момант малады чалавек знаходзіцца “в местах не столь отдалённых”. Жанчыны разышліся ў меркаваннях на тэму, хто вінаваты ў тым, што сын трапіў за краты. Гэта і стала прычынай бойкі.
Справа была перададзена ў суд. Гр. Р. прызнана вінаватай у пагрозе забойствам. Як абцяжарваючы факт выступіла тое, што злачынства было ўчынена ў стане алкагольнага ап’янення. Вердыкт суда наступны: прызначыць жанчыне штраф у памеры 35 базавых велічынь (1.225.000 руб.). Таксама гр. Р. давядзецца прайсці праз прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Адсюль можна зрабіць выснову: лепш належным чынам выхоўваць сваіх дзяцей, чым пасля вінаваціць ва ўласных памылках іншых. Ды і бойка — не лепшы сродак высвятлення адносін у прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.
А. СВЯЦКІ,
памочнік пракурора



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *