Галоўнае, адчуваць сваю запатрабаванасць, — лічыць Валянціна Постная, загадчыца магазіна «Прамтавары» ў аграгарадку Іёды

Актуальное

Так устроена жыццё, што амаль кожны дзень мы наведваемся ў той ці іншы магазін. І, калі па нейкай прычыне там не купілі патрэбную рэч, не бяда, важна, каб не сапсавалі настрой. А гэта, у большай ступені, залежыць ад тых, хто стаіць за прылаўкам магазіна. Кажуць, што чалавек, які працуе ў сферы абслугоўвання, не павінен свой дрэнны настрой пераносіць на рабочае месца. Тады і кліентаў не пакрыўдзіць.
Заўсёды сустракае наведвальнікаў магазіна ветліва, дапаможа падабраць патрэбную рэч, параіць лепшы варыянт пакупкі прадавец прамысловых тавараў вёскі Іёды Валянціна Канстанцінаўна Постная.
Жанчына любіць сваю прафесію і не мяняе яе на іншую на працягу ўжо некалькі гадоў. Спачатку яна працавала за прылаўкам аднаго з магазінаў райцэнтра, а калі стварыла сям’ю (муж Андрэй — механізатар ААТ “Буеўшчына”), то ўжо 8 гадоў працуе менавіта ў гэтым магазіне.
— Заяўкі на завоз тавараў залежаць ад попыту на іх насельніцтва і ад даведзенага плана продажу, — паведаміла Валянціна Канстанцінаўна. — Напрыклад, за ліпень план на 14 мільёнаў рублёў быў выкананы. Калі вялікі попыт на пэўныя тавары, то адпаведны і абарот. Скажам, за май ён склаў 30 мільёнаў рублёў.
У сям’і Постных гадуюцца дзве дзяўчынкі — школьніцы. Могуць дома за маму нешта зрабіць, калі тая на працы. А для Валянціны галоўнае — адчуваць сваю запатрабаванасць, самарэалізавацца, зрабіць жыццё тых, хто побач з табой значным, напоўніць яго сэнсам. Гэта ёй удаецца.
Нездарма, у час урачыстасці ў раёне, прысвечанай Дню спажывецкай кааперацыі В. К. Постная была адзначана Ганаровай граматай і грашовай прэміяй райспажыўтаварыства.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *