Семінар для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце

Общество

IMG_152825 лістапада ў малой зале райвыканкама праводзіўся семінар для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце (спецыялістаў, адказных за ідэалагічную работу), удзел у рабоце якога прыняў намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі.
Вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі Шаркаўшчынскага раёна па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падвяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома.
Вынікі падпісной кампаніі на чацвёрты квартал 2015 года і задачы па арганізацыі падпіскі ў першым паўгоддзі 2016 года агучыла інструктар па пытаннях арганізацыі падпіскі Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі Глыбоцкага РВПС Н. А. Макаранка.
З інфармацыяй пра свае газеты выступілі галоўны рэдактар “Кліч Радзімы” А. І. Барыла, уласныя карэспандэнты “Витебских вестей” Д. В. Берніковіч і “Сельской газеты” У. У. Сауліч.
Пра патэнцыял ідэалагічнай службы Шаркаўшчынскага раёна ў рабоце па прафілактыцы п’янства і алкагалізму на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна расказала ўрач псіхіятр-нарколаг Шаркаўшчынскай ЦРБ К. В. Галай.
Пра арганізацыю работы ідэалагічнага актыву раёна на снежань 2015 года—першы квартал 2016 года паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. Э. Міштоўт.
Аляксандр БАРЫЛА.

IMG_1533



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *