Не спяшайцеся выходзіць на лёд

Служба 101

img_4153Толькі нядаўна вадаёмы пачалі пакрывацца ледзяным покрывам, і вось ужо з’явілася першая ахвяра ў Віцебскай вобласці. Больш падрабязна пра няшчаснае здарэнне нам расказвае старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч КАТОВІЧ:
—У мінулыя выхадныя ў вёсцы Ходцы Сенненскага раёна знік чалавек. У нядзелю на возеры, якое знаходзіцца побач з вёскай, убачылі ў 15-20 метрах ад берага пралом у лёдзе. Выкліканыя вадалазы дасталі з вады цела 53-гадовага мужчыны. Пры якіх абставінах аказаўся ён на лёдзе, таўшчыня якога была ўсяго толькі 2-3 сантыметра, невядома. У сувязі з гэтым, а таксама ўлічваючы ўмовы надвор’я, калі мінусавая тэмпература змяняецца плюсавой, звяртаюся з просьбай да жыхароў нашага гарадскога пасёлка і раёна ўстрымацца ад выхаду на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне патрэбных 7 сантыметраў. Звычайна выхад на лёд тлумачыцца імкненнем скараціць шлях, але ж у выніку жадання з’эканоміць час можна згубіць жыццё. Заўсёды цягне паспрабаваць трываласць новага ледзянога покрыва дзяцей, таму дарослым трэба патлумачыць ім усю небяспеку такіх гульняў. А заўважыўшы за такім заняткам, зрабіць заўвагу. Яшчэ адна небяспечная катэгорыя — рыбакі. Паважаныя аматары рыбнай лоўні, не спяшайцеся, рызыкуючы ўласным жыццём, распачаць зімовы сезон і дачакайцеся неабходных умоў для выхаду на лёд.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *