Вучні Шаркаўшчынскай СШ № 1 — пераможцы і прызёры раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды.

Молодежь

IMG_7083 (Копировать)Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. Прыемна адзначыць, што неверагодна высокіх рэзультатаў у  вывучэнні многіх школьных прадметаў дасягнулі вучні Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. На іх рахунку ў гэтым годзе 12 дыпломаў  I ступені, 14 дыпломаў II ступені і 18 дыпломаў III ступені. А некаторыя таленавітыя юнакі і дзяўчаты сталі пераможцамі і прызёрамі нават не адзін раз. Валерыя Свяцкая, Анастасія Бука, Марыя Бараноўская, Аляксей Ананіч і Святлана Клімза, не спыняючыся на дасягнутым, прымалі актыўны ўдзел у алімпіядах і прывезлі ў сваю навучальную установу па два і больш дыпломы. — І, безумоўна, неабходна адзначыць сістэмную мэтанакіраваную работу настаўнікаў па развіцці інтэлектуальных здольнасцяў нашых вучняў, а таксама іх падрыхтоўку  да ўдзелу ў прадметных алімпіядах,- адзначыў дырэктар Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 Сяргей Рафаілавіч Ганебны. –Шчырых слоў удзячнасці за сваю працу заслугоўваюць Сняжана Пятроўна Скопец, Лілія Аляксандраўна Касарэўская, Аксана Анатольеўна Бабоўская, Святлана Мікалаеўна Грыгаровіч, Інна Дзмітрыеўна Мілянцей, Алена Эдуардаўна Стральчонак, Людміла Львоўна Шаблоўская, Антаніна Валяр’янаўна Зубовіч, Ірына Аляксандраўна Кавалёнак, Аляксандр Авімавіч Кандрацьеў, Ала Іосіфаўна Варажун, Ала Чаславаўна Рабіза, Таццяна Станіславаўна Бука, Аляксандр Міхайлавіч Савіцкі і некаторыя іншыя педагогі. Такі “ураджай”  дыпломаў у гэтым годзе абумоўлены паспяховай работай творчых груп, створаных два гады назад. Настаўнікі-прадметнікі распрацавалі свае праграмы, па якіх працуюць з адоранымі дзецьмі. Неацэнную дапамогу школьнікам  аказваюць  таксама факультатыўныя заняткі і вучоба ў профільных класах. У гэтым навучальным годзе на павышаным узроўні вывучаюцца матэматыка, фізіка, біялогія, хімія, руская і англійская мовы. Віншую ўсіх дзяцей – пераможцаў і прызёраў раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. Жадаю ім не спыняцца на дасягнутым і заваёўваць новыя вышыні ў вывучэнні вучэбных прадметаў. Шчасця ўсім, моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і творчых поспехаў!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *