Выпісвайце «Кліч Радзімы» і заставайцеся ў курсе падзей нашага рэгіёну.

Актуальное

IMG_7325Падыходзіць да свайго завяршэння чарговая падпісная кампанія. Прыемна адзначыць, што шаркаўчане даволі актыўна ўдзельнічаюць у раённых Днях падпісчыка, якія калектыў рэдакцыі “Кліч Радзімы” стараецца рэгулярна праводзіць. Адно з такіх мерапрыемстваў адбылося  22 снежня у будынку Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі. Усе, хто прыйшоў у аўторак на дзень падпісчыка,  не толькі падпісаліся на любімае перыядычнае выданне, але і атрымалі невялікія падарункі ад калектыву рэдакцыі “Кліч Радзімы”, а таксама сфатаграфаваліся з Шарачком – талісманам нашага гарадскога пасёлка. У шаркаўчан у гэты дзень таксама была магчымасцыь запоўніць анкету і  выказаць свае меркаванні наконт зместу раённай газеты.

Супрацоўнікі  рэдакцыі ўдзячны ўсім сваім падпісчыкам, пастаянным і новым, за ўвагу да нашага перыядычнага выдання, за тыя парады і прапановы, артыкулы і словы падзякі ў адрас  землякоў, якія мы рэгулярна атрымліваем. Відавочна, што давер нашых чытачоў і цікавасць людзей да газеты – наша галоўнае дасягненне. Для таго мы і працуем, каб на старонках любімай “раёнкі” асвятляць шматграннае жыццё шаркаўчан, а таксама аб’ектыўна і максімальна дакладна адлюстроўваць самыя цікавыя факты і падзеі з жыцця нашага рэгіёну. А таму заставайцеся з намі і выпісвайце “Кліч Радзімы” ужо ў новым 2016-м годзе.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7267 (Копировать) IMG_7279 (Копировать) IMG_7289 (Копировать) IMG_7297 (Копировать) IMG_7310 (Копировать) IMG_7332 (Копировать) IMG_7339 (Копировать) IMG_7350 (Копировать) IMG_7355 (Копировать) IMG_7357 (Копировать) IMG_7368 (Копировать) IMG_7374 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *