Шаркаўшчынская зорачка — салістка ўзорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея” Даша Касцюкевіч

Актуальное

273Даша Касцюкевіч вучыцца ў 4 класе Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Дзяўчынка выдатна займаецца, з’яўляецца ўдзельніцай шматлікіх гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў. Шаркаўчанам яна вядома, як салістка ўзорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея”.
— На сцэну Даша ўпершыню выйшла, калі ёй было ўсяго два годзікі, — расказвае бабуля дзяўчынкі Вера Мефодзьеўна Шуман. — Добра памятаю, што першая песня ў яе выкананні называлася “Русская матрёшка”. А цяпер, у свае дзесяць год Даша стала, у літаральным сэнсе гэтага слова, любіміцай публікі, а калектыў, у якім яна спявае, карыстаецца вялікім інтарэсам сярод шаркаўшчынскіх гледачоў — аматараў дзіцячай эстраднай песні.
Дзяўчынцы пашанцавала другі год запар ўдзельнічаць у абласным адборачным этапе Міжнароднага дзіцячага конкурсу, які штогод праводзіцца ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. І хоць па адзнаках журы сёлета Дашы крыху не хапіла балаў, каб прайсці ў рэспубліканскі этап гэтага музычнага спаборніцтва, тым не менш, яна цвёрда ўпэўнена, што яе значныя эстрадныя перамогі яшчэ наперадзе.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *