У канікулярны перыяд у дзяцей з’яўляецца больш вольнага часу, а значыць менавіта ў гэту пару значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а такама павялічваецца колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку і хуліганскіх учынкаў з удзелам непаўналетніх. Для таго, каб прадухіліць усе гэтыя непрадбачныя здарэнні, супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях напярэдадні зімовых канікул наведалі многія навучальныя установы раёна і правялі з дзецьмі прафілактычныя гутаркі. Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Іван Іосіфавіч Пачкоўскі і Іван Віктаравіч Мацкевіч разам з інспектарам інспекцыі надзора і прафілактыкі РАНС Дзмітрыем Сяргеевічам Катовічам нагадалі дзецям і падлеткам аб адміністратыўнай і угалоўнай адказнасці, мерах асабістай і супрацьпажарнай бяспекі, аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы, дома і ў іншых месцах. Асаблівая ўвага у час такіх сустрэч была звернута на прафілактыку хуліганскіх учынкаў з удзелам падлеткаў, а таксама прадухіленне злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў адносінах да непаўналетніх.
