Вырасці буракі — атрымай зерне. Такая сістэма разліку дзейнічае ў ААТ «Даватарскі»

Сельское хозяйство

Сяргей і Вольга Слуцкія грузяць сабраныя буракі, дапамагае ім Андрэй Капралаў

У раёне працягваецца ўборка караняплодаў. Праязджаючы сельскімі дарогамі, мы заўважылі, як працуюць на бураковым палетку за Сасноўцамі некалькі чалавек. Падыходжу даведацца пра асаблівасці ўборкі буракоў у іх гаспадарцы. Гэта аказаліся работнікі  ААТ «Даватарскі»: жывёлаводы Андрэй Баравік і Сяргей Слуцкі. Сяргею сёння дапамагае жонка Вольга. Буракі ўжо вырваны, сёння яны займаюцца адвозкай. Андрэй узяў на сябе 25 сотак буракоў, у Сяргея меней —15. Працуюць яны разам, сёння адвязуць аднаму, на наступны раз другому. Для перавозкі гаспадарка выдзяляе каня з цялегай. Разлік за здадзеныя буракі будзе ажыццяўляцца зернем на здавальняючых умовах.
— Ёсць за што працаваць, — гаворыць Андрэй. — Таму з жонкай Кацяй

вось такія буракі вырасціў Андрэй Баравік

стараліся, даглядалі сваю дзялку, палолі летам, усё як трэба. Вось яны ў нас і выраслі вялікія.
З гэтымі словамі ён дастае з вялізнай, у пояс вышынёю кучы буракоў масіўны важкі караняплод. Такі можна нават выкарыстоўваць у якасці гіры для заняткаў цяжкай атлетыкай.
Усяго ж буракоў пасаджана ў ААТ «Даватарскі» на плошчы 25 гектараў. У гэтых мэтах выдзелены 2 палеткі, адзін за Сасноўцамі, другі — за Пялікамі. Плошчы падзелены паміж работнікамі гаспадаркі, пры жаданні хтосьці мог узяць сабе болей. За здадзеную тону буракоў праводзіцца наступны разлік: той, хто вёў праполкі на працягу росту культуры (ён жа атрымліваў аплату за выкананне гэтага віду работ), цяпер атрымлівае за здадзеную тону прадукцыі 18.389 рублёў. Таксама дапамогу аказваюць шэфы з райцэнтра. З некаторымі работнікамі заключаліся дамоўленасці на ўборку караняплодаў. З імі будзе такі разлік: за 10 тон адгружаных караняплодаў 5 кг зерня і 1 тона буракоў. Прадукцыя буртуецца паблізу жывёлагадоўчых ферм.
Андрэй БУРЭЦ




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *